азаронак азаренок

Скрын відэа эфіру «Мінск-Навіны»

9 жніўня была заснавана прэмія Дзмітрыя Федасюка. Пра гэта абвесцілі на паседжанні штаба патрыятычных сіл Беларусі пры Лукашэнку.

Старшыня «Белай Русі» Алег Раманаў тлумачыць, што гэта прэмія грамадзянскай супольнасці. «Яе лаўрэатамі стануць тыя, хто ўносіць найбольшы ўклад у забеспячэнне бяспекі нашай краіны ў гуманітарнай і іншых сферах».

Прапагандыст Рыгор Азаронак у эфіры «Мінск-Навін» выказаўся, што гэтага недастаткова:

«Вось ужо неўзабаве другая гадавіна гэтай трагедыі. Цяпер важна ні ў якім разе не даць гэта замусоліць. 

Павінна быць і вуліца, і бюст. Бо маці павінна прывесці дзіця на вуліцу Федасюка і сказаць: гэта малады хлопец, бацька дзяцей, Герой Беларусі, узнагароджаны ордэнам за асабістую мужнасць, якога забіў змагар. Каб гэта адбілася ва ўсяго народа назаўсёды!»

«Адаб’ецца, калі здымуць мастацкі фільм», — агучыла сваё бачанне вядучая Алёна Радоўская.

Перастрэлка ў кватэры айцішніка Андрэя Зельцэра здарылася 28 верасня 2021 года. Калі сілавікі ўварваліся да яго, ён сустрэў іх са зброўя. Зельцэр і Федасюк загінулі ў той перастрэлцы. Тое, што адбывалася, здымалася на відэа Зельцэрам і яго жонкай. 

Жонку Зельцэра Марыю Успенскую пасля арыштавалі. Яе абвінавацілі ў саўдзеле ў забойстве супрацоўніка КДБ, але вызвалілі ад крымінальнай адказнасці, бо яна знаходзілася ў «стане бессвядомасці». Летась ёй прызначылі прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным стацыянары.

Па падліках праваабаронцаў, больш за сотню чалавек пасля затрымалі за каментары ў інтэрнэце па гэтай справе.

За заметку ў «Камсамольскай праўдзе» з каментаром аднакласніцы Зельцэра, якая добра адгукалася пра яго, затрымалі журналіста Генадзя Мажэйку. Яму далі тры гады калоніі.

Чытайце таксама:

Суд разгледзіць справу «аб змене прымусовага лячэння» ў дачыненні да Марыі Успенскай, удавы Андрэя Зельцэра

«Вясна»: Па «справе Зельцэра» ў Беларусі асуджаныя 114 чалавек, 99 з якіх — да пазбаўлення волі

Што адбывалася ў СІЗА з удавой Андрэя Зельцэра? Расказвае сукамерніца. «Маша паўтарала: як ён мог мяне пакінуць?»

У Мінску развіталіся з забітым супрацоўнікамі КДБ Андрэем Зельцэрам

Лукашэнка раскрыў дэталі спецаперацыі на Якубоўскага, дзе здарылася трагедыя. Але пытанняў толькі стала больш

Сын супрацоўніцы КДБ, вучыўся ў 20-й школе. Што вядома пра сілавіка, які загінуў у перастрэлцы на Якубоўскага?

Клас
4
Панылы сорам
9
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
25