Скрын відэа, выкладзенага Марыупальскай гарадской радай

Скрын відэа, выкладзенага Марыупальскай гарадской радай

Марыупальская гарадская рада паведамляе, што, паводле іх інфармацыі, загінулі не менш за 4 вайскоўцы. Ёсць загінулыя і параненыя сярод грамадзянскага насельніцтва.

Гарадская рада выклала кароткае відэа з месца здарэння.

Дарадца мэра Пятро Андрушчанка піша, што падчас канфлікту кадыраўцаў з мясцовай вайсковай камендатурай яны пачалі зрываць пагоны адзін аднаму і ўзнікла перастрэлка. 

Ён паведамляе пра ахвяры таксама сярод цывільнага насельніцтва.

«Вядома пра дзвюх загінулых дзяўчынак-падлеткаў, чатырох хлопцаў і жанчыну», — дадаў Андрушчанка.

Больш падрабязнасцяў не прыводзіцца.

Клас
7
Панылы сорам
3
Ха-ха
6
Ого
4
Сумна
5
Абуральна
10