Аляксандр Глеб у 2005—2008 гадах быў зоркай лонданскага «Арсенала», ён згуляў за клуб 89 матчаў, забіў сем галоў і дайшоў да фіналу Лігі чэмпіёнаў. Фота: Etsuo Hara / Getty Images

Аляксандр Глеб у 2005—2008 гадах быў зоркай лонданскага «Арсенала», ён згуляў за клуб 89 матчаў, забіў сем галоў і дайшоў да фіналу Лігі чэмпіёнаў. Фота: Etsuo Hara / Getty Images

«Ён быў у заяўцы і ў мінулым сезоне, але так і не згуляў. У гэтым сезоне мы ўсё выправім і звязак Глеб + Глеб будзе бліскаць на палях MFL», — адзначае «Goats».

У «Goats» гуляе малодшы брат Аляксандра Вячаслаў.

З канца 2010-х у Расіі набраў моц медыяфутбол. Гульцы, якія ўжо не імкнуцца да трафеяў вялікага футбола, аб’ядноўваюцца ў каманды з блогерамі і медыйнымі зоркамі, збіраюць стадыёны і мільёны праглядаў у сацсетках.

Падрабязна пра MFL (Медыйную футбольную лігу) можна прачытаць ніжэй па спасылцы.

У Беларусі ствараюць медыйны футбольны клуб

У МФЛ ужо згуляныя тры сезоны, 12 жніўня адбылося лёсаванне чацвертага сезона. 

Каманды разбітыя на чатыры групы: «Goats» будзе гуляць у групе A з «Радзіма медыя», «Народнай камандай», «Эгрысі», а таксама пераможцам стыку «Kickstown» — «Ars».

Аляксандру Глебу 42 гады. Ён гуляў за БАТЭ, нямецкі «Штутгарт» (2000—2005), англійскі «Арсенал» (2005—2008), каталонскую «Барселону» (2008-2009), з якой выйграў трэбл, аднак не здолеў замацавацца ў каталонскім клубе і вярнуўся ў «Штутгарт».

Таксама пагуляў за англійскі «Бірмінгем Сіці», пагуляў за нямецкі «Вольфсбург», турэцкія «Коньяспор», «Генчлербірлігі», расійскія «Крылы Саветаў», чатыры разы вяртаўся ў БАТЭ, а скончыў кар'еру ўвесну 2020 года ў беларускай «Іслачы».

Таксама Глеб згуляў за зборную Беларусі (2001—2019) згуляў 80 матчаў, забіў 6 мячоў.

Падчас футбольнага прастою ў 2020—2023 гадах Аляксандр Глеб актыўна ўдзельнічае ў праўладных мерапрыемствах, напрыклад, згуляў у футбол у адной камандзе з праўладнымі Дзмітрыем Баскавым, Сяргеем Рутэнкам і Аляксандрам Багдановічам на Кубку пасольства Расіі. Ні разу не падтрымаў перамен у Беларусі і народ Украіны.

Чытайце таксама:

«Баварыя» абвясціла пра пераход Кейна

Экс-зорка «Манчэстэр Юнайтэд» хацеў перайсці ў «Рэал», але Анчэлоці заблакаваў трансфер

БАТЭ разгромна прайграў «Шэрыфу»

Крышціяну Раналду выйграў першы трафей у новым клубе

Клас
0
Панылы сорам
11
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
5