Сканданаўская хадзьба Scandinavian walk Скандинавская прогулка

Ілюстрацыйнае фота: Наша Ніва

Колькі крокаў праходзіць

Вучоныя з Медыцынскага ўніверсітэту Лодзі (Польшча), і Цэнтру прафілактыкі сардэчна-сасудзістых захворванняў пры Медыцынскай школе Універсітэту Джона Хопкінса (ЗША) правялі метааналіз 17 даследаванняў з удзелам звыш 200 тысяч чалавек з сярэднім перыядам назіранняў 7,1 гадоў. Вынік яго яны апублікавалі ў European Journal of Preventive Cardiology. 

Вучоныя сцвярджаюць, што дастаткова ўсяго 2337 крокаў у дзень, каб знізіць рызыку смерці ад сардэчна-сасудзістых захворванняў. А для таго, каб знізіць рызыку смертнасці ад усіх прычын, неабходна штодня рабіць 3967 крокаў.

Кожныя наступныя 1000 крокаў зніжаюць рызыку смяротнасці ад усіх прычын на 15%, у той час як павелічэнне дыстанцыі на 500 крокаў зніжае рызыку смерці ад сардэчна-сасудзістых захворванняў на 7%. Пры гэтым няма плато, на якім колькасць не пераходзіць у якасць.

«Чым больш — тым лепш», — сцвярджаюць вучоныя і звяртаюць увагу, што іх даследаванне першае, у якім вывучалася карысць для здароўя пры падліку крокаў да 20 000. Папярэднія даследаванні абмяжоўвалася колькасцю ад 10 000 да 16 000 крокаў.

Колькі піць вады

Сцвярджаецца, што правіла аб неабходнасці спажывання двух літраў вады ў дзень упершыню з'явілася ў 1945 годзе. Менавіта тады амерыканская камісія па харчаванні апублікавала рэкамендацыі аб тым, што «ў сярэднім даросламу чалавеку патрабуецца каля двух з паловай літраў вады ў дзень». Праўда, там жа гаварылася, што частку неабходнай вадкасці чалавек атрымлівае з ежы. Але ў грамадства замацавалася меркаванне менавіта пра ваду.

вада з мёдам вода с медом water with honey

Дыетолагі звяртаюць увагу, што каля пятай часткі дзённай нормы вадкасці мы атрымліваем менавіта з ежаю. А патрэбнасць чалавека ў вадзе, як сцвярджаюць гастраэнтэролагі, залежыць шмат ад якіх параметраў — полу, узросту, вагі, фізічнай актыўнасці, кліматычных умоваў.

Адпаведна сучасным рэкамендацыям, неабходна піць ваду пры адчуванні смагі. Калі яно прытуплена ці ёсць хранічныя захворванні, тады норма вылічваецца спецыялістам.

Для таго, каб зразумець, наколькі наш арганізм забяспечаны вадкасцю, дастаткова праверыць колер мачы. Чым яна цямней, тым больш нам трэба піць вады.

Колькі спаць

Памылковым зʼяўляецца і сцвярджэнне аб аптымальнай працягласці сну ў 8 гадзін. Вучоныя сцвярджаюць, што не існуе адзінага параметру для ўсіх людзей. Колькасць гадзін сну вельмі індывідуальныя.

сон a dream

Вынікі даследавання 116 632 чалавек у 21 краіне на працягу 7,8 гадоў, паказалі, што аптымальным зʼяўляецца сон ад шасці да васьмі гадзін. Сон больш за 8 гадзін істотна павялічваў рызыку сардэчна-сасудзістых захворванняў.

Людзі, якія рэгулярна спалі больш за дзесяць гадзін у суткі, падвяргаліся на 41% большай рызыцы сардэчных захворванняў. У той жа час вучоныя адзначылі, што працягласць сну менш за 6 гадзін паказала нязначную тэндэнцыю да павышэння рызыкі камбінаванага зыходу (смяротнасці ці сурʼёзных сардэчна-сасудзістых захворванняў).

Адначасова вучоныя звярнулі ўвагу на ўплыў дзённага сну на здароўе. Вынікі даследавання паказалі, што дзённы сон быў звязаны з больш высокімі рызыкамі ўсіх зыходаў у тых, хто спаў дастаткова ці даўжэй ноччу (больш за 6 гадзін), але не ў тых, у каго начны сон быў карацей (менш 6 гадзін). Вучоныя мяркуюць, што людзі з кароткім начным сном, зніжалі свае рызыкі, калі спалі днём.

Колькі стаяць на адной назе

Распаўсюджаная рэкамендацыя аб тым, што чым даўжэй чалавек можа прастаяць на адной назе, тым ён здаравейшы, не адпавядае рэчаіснасці.

стойка на одной ноге стойка на адной назе стойка на адной назе stojka na adnoj nazie ​Паглядзець дадатковую інфармацыю 20 / 5 000 Вынікі перакладу Вынік перакладу stand on one leg

Бразільскія даследчыкі, якія апублікавалі артыкул у Брытанскім часопісе спартыўнай медыцыны, выявілі, што здольнасць стаяць на адной назе нават дзесяць секунд азначала зніжэнне рызыкі заўчаснай смерці на працягу наступнага дзесяцігоддзя ў два разы, чым у тых, хто паказаў горшы вынік.

Даследаванне паказала, што ўтрыманне раўнавагі на адной назе на працягу не менш за 20 секунд звязана з паляпшэннем кагнітыўных функцый у здаровых людзей ва ўзросце шасцідзесяці гадоў.

Як мы пісалі раней, складанасці з трыманнем раўнавагі пачынаюць праяўляцца ў 35-40 гадоў. Прычым яны больш заўважныя ў мужчын, чым у жанчын. Пасля 72 гадоў людзі могуць прастаяць на адной назе менш за 10 секунд. У гэтым узросце паказчыкі мужчын і жанчын становяцца аднолькавымі.

Як часта падымацца з-за стала

Вучоныя сцвярджаюць, што чым даўжэй мы сядзім кожны дзень, тым горш гэта адбіваецца на вашым здароўі, нават калі мы знаходзім гадзіну ў дзень для фізічных практыкаванняў.

Даследаванні вучоных з Каледонскага ўніверсітэта ў Глазга паказалі, што ўстаноўка будзільніка, які нагадвае аб неабходнасці ўставаць кожныя 30 хвілін, можа скараціць час сядзення на 40 хвілін у дзень і тым самым знізіць рызыку такіх захворванняў, як дыябет 2 тыпу і сардэчныя захворванні.

А яшчэ лепш уставаць і хадзіць на працягу пяці хвілін кожныя паўгадзіны. Нядаўняе даследаванне Калумбійскага ўніверсітэта паказала, што гэтая практыка зніжае скачкі цукру ў крыві на 58% у параўнанні з сядзячай паставаю на працягу ўсяго дня.

Чытайце яшчэ:

Панізіць артэрыяльны ціск дапамогуць простыя практыкаванні

Як сумяшчаць алкаголь і трэніроўкі і найменш шкодзіць арганізму

Штодзённы прыём аспірыну можа шкодзіць здароўю пажылых 

Клас
149
Панылы сорам
26
Ха-ха
34
Ого
43
Сумна
70
Абуральна
153

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?