Спецыяльныя кантэйнеры ўсталяваныя ў аптэках, якія знаходзяцца ў вестыбюлях станцый метро «Магілёўская», «Маладзёжная», «Партызанская», «Аўтазаводская» і падземных пераходах ст. метро «Кунцаўшчына», «Каменная горка», «Уручча».

Таксама пункты прыёму размешчаныя на вул. Бакінская, 20-1, вул. Матусевіча, 90, пам. 5Н і вул. Прытыцкага, 17а-2.

Шукаць найбліжэйшыя адрасы, дзе можна правільна ўтылізаваць лекі, таксама можна ў чат-боце тэлеграма «Кудыкінуць?».

У Мінпрыроды адзначылі, што пераліваць або выціскаць прэпараты не трэба. Варта прыносіць «пратэрміноўку» ў першапачатковай упакоўцы.

Клас
7
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0