Месца гібелі фаната. Фота: Thanassis Stavrakis / AP

Месца гібелі фаната. Фота: Thanassis Stavrakis / AP

Учора ўвечары ў Афінах адбылася бойка паміж фанатамі гэтых камандаў. Група з прыкладна 150—200 заўзятараў «Дынама» прыбыла ў сталіцу Грэцыі, парушыўшы забарону, уведзеную для прыезджых з Харватыі з-за боязі менавіта такіх сутыкненняў, піша Sports.ru.

Паліцыя ўстанавіла схаванае назіранне за харвацкімі фанатамі, але згубіла іх след, калі яны выйшлі з аўтобусаў і працягнулі рухацца на цягніку і аўтамабілях. Сутычка фанатаў адбылася каля стадыёна «Арэна».

У выніку бойкі загінуў грэцкі заўзятар. Чатыром грэкам і чатыром харватам таксама была аказаная медыцынская дапамога ў сувязі з рознымі траўмамі, паліцыя затрымала 96 чалавек.

Цікава, што фанаты іншага афінскага клуба «Панатынаікоса» ўдзельнічалі ў бойцы на баку заўзятараў «Дынама».

АЕК у сваёй заяве ўсклаў адказнасць за інцыдэнт на «Дынама» і грэцкую паліцыю.

Чытайце таксама:

Прызначаны новы галоўны трэнер зборнай Беларусі па футболе. Папярэднім месцам яго працы была зборная Руанды

Вызначыліся магчымыя супернікі БАТЭ і «Нёмана» ў плэй-оф кваліфікацыі еўракубкаў

«МанЮнайтэд» купіў галкіпера за 52,5 млн еўра, а ён узяў і прапусціў з цэнтра поля ВІДЭА

Клас
0
Панылы сорам
9
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
7
Абуральна
1