Фота: інстаграм Сандры Булак

Фота: інстаграм Сандры Булак

«З глыбокім смуткам мы паведамляем, што 5 жніўня Браян Рэндал мірна памёр пасля трохгадовай барацьбы з бакавым аміятрафічным склерозам, — паведаміла ET яго сям'я.

«Браян рана вырашыў захаваць у таямніцы сваё падарожжа з БАС, і тыя з нас, хто клапаціўся пра яго, зрабілі ўсё магчымае, каб выканаць яго просьбу».

«Мы бязмерна ўдзячныя нястомным дактарам, якія разам з намі спраўляліся з гэтай хваробай, і медсёстрам, якія сталі нашымі суседзямі па пакоі, часта ахвяруючы сваімі сем'ямі, каб быць з намі», — дадала яго сям'я.

Бакавы аміятрафічны склероз (БАС) — гэта хвароба нервовай сістэмы, калі адміраюць маторныя нейроны, у выніку чаго атрафіруюцца мышцы. Такую хваробу меў пісьменнік і фізік Стывен Хокінг.

Сандра Булак — вядомая амерыканская актрыса («Хуткасць», «Дом ля возера», «Міс Кангеніяльнасць»). За фільм «Нябачны бок» у 2010 годзе яна атрымала «Оскара».

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
39
Абуральна
1