Анастэйша Маерс з мамай Кейшай Шахаф. Фота: Virgin Galactic

Анастэйша Маерс з мамай Кейшай Шахаф. Фота: Virgin Galactic

Маці з дачкой выйгралі два месцы на другім касмічным камерцыйным рэйсе Virgin Galactic даследчай кампаніі Рычарда Брэнсана. Кошт аднаго месца складае 683 тысячы даляраў, піша ABC.

Мэтай конкурсу было «адправіць у космас больш розных людзей».

Адзначаецца, што калі Кейша даведалася пра выйгрыш, то, не вагаючыся, абрала спадарожніцай сваю дачку Анастэйшу.

Цяпер 18-гадовая дзяўчына вучыцца на астрабіёлага ў Шатландыі. Яна стане другой самай маладой касманаўткай.

«Я хачу быць астрабіёлагам, хоць часам гэта здаецца немагчымым. Думаю, што ёсць так шмат людзей, якія хочуць убачыць космас. Я ганаруся тым, што ўдзельнічаю ў гэтай місіі», — распавяла дзяўчына.

Маці з дачкой стануць першымі жыхарамі Карыбскага басейна, якія адправяцца ў космас.

Вядома, што разам з імі ўбачыць космас зможа былы алімпійскі канаіст Джон Гудвін — другі ў свеце чалавек, які паляціць у космас з хваробай Паркінсана.

Касмічная місія пачнецца 10 жніўня ў Нью-Мексіка.

Клас
3
Панылы сорам
5
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
2