У летняй калекцыі Elema мы заўважылі касцюм са штанамі, які цалкам нагадвае двойку вядомага беларускага брэнда Kardash.

Элема

Фота: інстаграм брэнда Elema

Адрозніваецца ён ад арыгінала размяшчэннем кішэняў на жакеце і поясам штаноў: у Kardash ён на гумцы, у «Элемы» — на поясе. Асноўныя канструктыўныя элементы, а таксама колер скапіяваныя адзін у адзін.

Ольга Кардаш

Фота: інстаграм брэнда Kardash

Вольга Кардаш, якой належыць ідэя касцюма, падзялілася сваімі думкамі датычна такога «супадзення»:

 — У гэтай гісторыі непрыемныя дзве рэчы. Першая — што, у адрозненне ад невялікіх брэндаў, у якіх няма дызайнераў і якія «заточаныя» на продаж копій, у «Элемы» дызайнерская каманда ёсць. Пры гэтым на прадпрыемстве настолькі дрэнна з крэатывам, што яны крадуць усю ідэю цалкам: ад самой мадэлі да каляровай гамы. Шкада, што брэнд, які меў патэнцыял, не развіваецца і штампуе чужое. Мне за іх сумна.

Другая непрыемная рэч, якую згадвае Вольга, — заробак. Капіюючы чужыя ідэі, вялікі вытворца не спяшаецца выплачваць аўтарскі ганарар сапраўднаму дызайнеру.

— Прадпрыемства зарабляе на маёй ідэі, думаючы, што ніхто гэтага не заўважыць. Крыўдна, але гэтую сітуацыю я ніяк выправіць не магу. Да таго ж «Элема» — толькі вяршыня айсберга, і выпадкаў плагіяту за гісторыю існавання майго брэнда было шмат. Адзін раз я спрабавала прыняць меры, але гэта скончылася нерваваннем. Цяпер я стаўлюся да сітуацыі па-філасофску: вырашыла, што не буду ўлазіць у гэтыя разборкі. 

Шматгадовы досвед працы ў fashion-бізнэсе дапамагае Вользе глядзець на крадзеж яе мадэлей з іншага, больш пазітыўнага, боку:

— Спачатку, калі ўзнікалі такія сітуацыі, мяне гэта хвалявала. Але цяпер я стаўлюся да капіявання як да кампліменту. У канчатковым выніку я адрозніваюся ад плагіятараў тым, што яны не могуць нічога прыдумаць, а я магу. І прыдумляю.

Мы накіравалі запыт наконт каментара ў маркетынгавую службу «Элемы», а таксама напісалі ў інстаграм брэнда. Прадстаўнікі кампаніі пакуль не адказалі.

Чытайце таксама:

Вядомы дызайнерскі брэнд перапрадаваў рэчы з H&M? Скандал у беларускай модзе

Пяць рэчаў, якія псуюць любы вобраз

Якія колеры будуць актуальныя гэтай восенню. Інстытут Pantone вызначыў галоўныя адценні сезона

Клас
4
Панылы сорам
25
Ха-ха
6
Ого
3
Сумна
4
Абуральна
11

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?