Здымак ілюстрацыйны. Фота: Мінск-Навіны

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Мінск-Навіны

Паводле матэрыялаў справы, хлопец усю ноч адпачываў у барах на вуліцы Зыбіцкай, а зранку, будучы ў нецвярозым стане, стаў збірацца дадому. На вуліцы ён заўважыў Ford Transit, з якога выйшлі амапаўцы, выкліканыя ахоўнікам адной з устаноў.

Падазраванаму, як паведамляецца, нечага захацелася пагутарыць з амапаўцамі, і ён паспрабаваў адчыніць зачыненыя дзверцы іх службовага аўто. Калі гэта не ўдалося, ён моцна ўдарыў па машыне, з-за чаго на кузаве ўтварылася ўвагнутасць.

Пасля таго мужчыну затрымалі і даставілі ў РУУС. Яму выставілі абвінавачванне ў хуліганстве на падставе ч. 1 арт. 339 КК РБ. Максімальная санкцыя артыкула — да 3 гадоў пазбаўлення волі.

Сваю віну малады чалавек прызнаў і кампенсаваў прычыненую шкоду, якая склала каля 1450 рублёў.

Фігурант працуе інжынерам, раней да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся.

Чытайце таксама:

У Віцебску сышоў з рэек трамвай

Бабуля спрытна ўцякае ад кантралёраў ВІДЭА

У Пружанскім раёне ў калодзеж правалілася кабыла Паліна

Клас
1
Панылы сорам
12
Ха-ха
11
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
4