Федэрацыя шахмат Украіны рэкамендавала сваім сябрам:

— устрымлівацца ад поціскаў рукі з прадстаўнікамі Расеі і Беларусі, незалежна ад таго, пад якім сцягам яны выступаюць.

— пазбягаць сумесных фота– і відэаздымак з прадстаўнікамі Расеі і Беларусі.

— пазбягаць размоў з прадстаўнікамі гэтых краін

— устрымлівацца ад дзеянняў, якія могуць нашкодзіць іміджу Украіны.

Федэрацыя рэкамендавала таксама падчас выступленняў на медыйных мерапрыемствах, у публічнай прасторы і ў сацыяльных сетках нагадваць, што «працягваецца вайна, якую вядуць супраць Украіны і яе народа Расея і Беларусь; пры гэтым вялікая колькасць расейцаў і беларусаў, у прыватнасці і шахматысты, альбо падтрымліваюць уладу сваіх краін, альбо моўчкі назіраюць за забойствамі і генацыдам украінцаў».

Украінская федэрацыя лічыць таксама недапушчальным, што Міжнародную федэрацыю шахмат (ФІДЭ) узначальвае расеец Аркадзь Дварковіч. «Дварковіч мусіць знаходзіцца пад санкцыямі і быць адхілены ад пасады прэзідэнта ФІДЭ», — заяўляе федэрацыя ўкраінскіх шахматыстаў.

Чытайце таксама:

Украінская фехтавальшчыца не паціснула рукі расіянцы на ЧС. Гэта, найхутчэй, чакае і беларусаў — рэч ва ўкраінскім законе

Клас
14
Панылы сорам
8
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
11