«У нас ёсць інфармацыя, што больш за 100 наймітаў групы Вагнера рушылі ў бок Сувалак. Гэта, безумоўна, крок да далейшай гібрыднай атакі на польскую тэрыторыю», — заявіў Маравецкі на прэс-канферэнцыі ў Глівіцах.

Прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі / Артур Рэшка / PAP

Прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі / Артур Рэшка / PAP

Як мяркуе Маравецкі, вагнераўцы будуць пераапранацца пад беларускіх памежнікаў і будуць дапамагаць нелегалам пранікаць на тэрыторыю Польшчы, дэстабілізаваць Польшчу, але таксама, верагодна, будуць спрабаваць пракрасціся ў Еўрасаюз, выдаючы сябе за нелегалаў.

Раней пра перамяшчэнне вагнераўцаў у Гродна заявіў партал «Спротив», створаны Сіламі спецыяльных аперацый Украіны. Як піша сайт, вагнераўцы маюць намер рыхтавацца да «разгойдвання» сітуацыі ў памежнай зоне Польшчы і Літвы.

Чытайце таксама:

Нарадзіўся ва Украіне, быў дробным чыноўнікам, ваяваў у Афрыцы. Раскрытая асоба «Піянера», які ўзначаліў «Вагнер» у Беларусі

«Так я падаўжаю сваю маладосць». У Прыгожына быў цэлы «канвеер» па пазбаўленні дзяўчат цнатлівасці

Вагнераўцы працягваюць навучаць беларускіх салдат. Гэтым разам агнявой падрыхтоўцы

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
8
Ого
4
Сумна
1
Абуральна
15