Руслан Касыгін

Руслан Касыгін

Касыгін звольнены ў запас па ўзросце з правам нашэння вайсковай формы адзення і знакаў адрознення.

Руслан Касыгін быў кіраўніком ГРУ з 7 ліпеня 2020 года. Яму 55 гадоў, ён нарадзіўся ў крымскай Ялце і яшчэ з 2014 года выказваўся ў падтрымку агрэсіі Расіі супраць Украіны. У сваіх каментарах бягучай сітуацыі ён нярэдка скочваўся да банальнай канспіралогіі.

Заменіць Касыгіна генерал-маёр Уладзімір Купрыянюк. Раней ён быў начальнікам штаба — першым намеснікам камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання УС. Замест яго цяпер прызначаны палкоўнік Аляксандр Лаўрэнаў.

Начальнікам Галоўнай вайсковай інспекцыі УС прызначаны генерал-маёр Андрэй Гарбаценка, які раней кіраваў Мінскім Сувораўскім вайсковым вучылішчам. Генерал-маёр Іван Багуслаўскі, які быў начальнікам інспекцыі раней, звольнены ў запас па ўзросце з правам нашэння вайсковай формы адзення і знакаў адрознення.

На пасаду начальніка Мінскага сувораўскага вайсковага вучылішча замест Андрэя Гарбаценкі прызначаны палкоўнік Дзмітрый Кучук.

Чытайце таксама:

Лукашэнка прызначыў двух новых міністраў, змяніў кіраўнікоў «Беларусьфільма» і ключавых прадпрыемстваў

Займаўся боксам, рана ажаніўся. Пяць фактаў пра новага міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі

Хто ён — Аляксей Ляхновіч, новы міністр транспарту, папярэднік якога таямніча загінуў

Клас
0
Панылы сорам
6
Ха-ха
12
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
7