Гэта пацвярджаецца аналізам новых спадарожнікавых здымкаў. Па інфармацыі FAS, будаўніцтва пачалося ў кастрычніку 2022 года і было завершана ў красавіку 2023 года.

На здымку Maxar ад 4 ліпеня 2023 года бачныя 4 пускавыя ўстаноўкі «Іскандэр» і дзве машыны падтрымкі меншага памеру за межамі гаража. Пры гэтым адсек для захоўвання ракет на адной з пускавых установак адкрыты.

FAS піша, што новы абʼект размешчаны ўсяго за 7 км ад Асіповіцкага палігона і за 12 км ад склада зброі, дзе можа адбывацца патэнцыйная мадэрнізацыя часовага сховішча ядзерных боегаловак. Акрамя таго, адлегласць ад ангара да намётавага лагера ПВК «Вагнер» у вёсцы Цэль складае 16,5 км.

«Іскандэры» паступілі на ўзбраенне 465-й ракетнай брыгады Узброеных сіл Беларусі яшчэ ў лютым 2023 года, а раней на ўзбраенні гэтай брыгады знаходзілася толькі некалькі дывізіёнаў ТРК «Точка-У». Як толькі першыя АТРК «Іскандэр» прыбылі ў размяшчэнне брыгады, то іх першапачаткова размясцілі ў часовых боксах, і будаўніцтва для іх ангара было неабходнасцю.

У красавіку разлікі АТРК «Іскандэр-М» менавіта гэтай, 465-й ракетнай брыгады, праходзілі практычную падрыхтоўку ў Расіі. Тады паведамлялася, што асабовы склад вывучаў пытанні зместу і прымянення тактычных ядзерных боепрыпасаў.

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
12