Алена Паташэнка. Фота са старонкі жанчыны ва «УКантакце»

Алена Паташэнка. Фота са старонкі жанчыны ва «УКантакце»

Інфармацыю пра тое, што беларуска загінула, МЗС Беларусі называла папярэдняй. Блізкія жанчыны пацвердзілі, што Паташэнка сапраўды была на борце, але дэталяў не паведамілі:

«Алена была ў верталёце. Больш даных у нас цяпер няма. Чакаем адказу ад МЗС».

Паводле іх слоў, дакладнай інфармацыі пра стан жанчыны на вечар 27 ліпеня ім атрымаць не ўдалося. 28 ліпеня сваячка Алены ўдакладніла, што ўсё яшчэ не ў курсе, што з ёй.

Алена Паташэнка родам з Гомеля, паводле інфармацыі тэлеграм-канала Mash, ёй было 35 гадоў. У сацсетках у жанчыны пазначана месца працы — EPAM Belarus. Туды яна прыйшла ў 2014 годзе.

Алена скончыла Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны, прычым не адзін раз: атрымала дыплом на эканамічным факультэце і факультэце кіравання. Мяркуючы з сацсетак, яна вяла актыўны лад жыцця, шмат падарожнічала па Беларусі і не толькі.

Паездка на Алтай мелася стаць часткай адпачынку Алены: як распавялі калегі, жанчына была ў адпачынку да 2 жніўня.

Нагадаем, на тэрыторыі расійскай Рэспублікі Алтай днём у чацвер, 27 ліпеня, пацярпеў крушэнне верталёт Мі-8 з удзельнікамі сустрэчы эзатэрыкаў на борце. Шэсць чалавек памерлі. Яшчэ сямёра пацярпелі, з іх трое ў цяжкім стане з апёкамі 90% цела, у астатніх таксама апёкі. 

Чытайце таксама:

Пад Магілёвам электраманцёра насмерць прыціснула бетоннай плітой

Пенсіянерка па ўказанні тэлефонных махляроў перадала ім грошы і падпаліла два аўтамабілі

Беларускія кантрабандысты схавалі цыгарэты пад вугаль

Клас
4
Панылы сорам
5
Ха-ха
4
Ого
5
Сумна
35
Абуральна
11