uefa.com

uefa.com

УЕФА атрымаў ад федэрацыі футбола Італіі і Турцыі просьбу аб'яднаць іх заяўку на правядзенне Еўра 2032 года, паведамляе uefa.com.

Прыём заявак на правядзенне Еўра-2028 і Еўра-2032 быў ініцыяваны УЕФА ў 2021 годзе. Турцыя падала заяўкі на правядзенне абодвух турніраў, а італьянцы спачатку засяродзілі намаганні на тым, каб атрымаць права правесці турнір у 2032 годзе.

На Еўра-2028 таксама прэтэндуе сумесная заяўка Англіі, Паўночнай Ірландыі, Ірландыі, Шатландыі і Уэльса.

Раней чэмпіянаты Еўропы тройчы праводзіліся ў дзвюх краінах: у 2000 годзе ў Бельгіі і Нідэрландах, у 2008-м у Аўстрыі і Швейцарыі, у 2012-м — у Польшчы і Украіне. Але ўсе гэтыя краіны мяжуюць паміж сабой.

Італія двойчы ў гісторыі праводзіла чэмпіянат Еўропы — у 1968 і 1980 гадах.

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
0