Пуцін і Лукашэнка на Валааме (Карэлія). 24 ліпеня 2023 года. Фота: Alexander Demianchuk, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Пуцін і Лукашэнка на Валааме (Карэлія). 24 ліпеня 2023 года. Фота: Alexander Demianchuk, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

У тэксце проста паказваецца, што гэту падзею трэба называць «ключавым паваротам расійскай гісторыі» і «кропкай станаўлення дзяржаўнасці». Прапагандысты павінны падкрэсліць, што менавіта «агульная вера» дазволіла «ўсходнеславянскім плямёнам» стаць «адзіным народам».

Асаблівая ўвага ў дакуменце нададзеная нейкім «праціўнікам Расіі», якія нібыта змагаліся з праваслаўем ва Украіне, Беларусі і Польшчы. Пра апошнюю, у прыватнасці, гаворыцца: «польскія каралі ўкаранялі каталіцызм і ўніяцтва на акупаваных спрадвечна рускіх тэрыторыях, каб раздрабніць народ і падпарадкаваць яго сабе».

Яшчэ агрэсіўней у тэксце гаворыцца пра Украіну. Складальнікі метадычкі называюць афіцыйны Кіеў «вераадступніцкім рэжымам», які вядзе барацьбу супраць Украінскай праваслаўнай царквы, каб «знішчыць духоўныя сувязі брацкіх народаў». Пра тое, што пасля расійскіх абстрэлаў у Адэсе быў знішчаны Спаса-Праабражэнскі сабор, у тэксце АП згадак няма.

Выправіць сітуацыю з праваслаўем ва Украіне, паводле ацэнкі аўтараў метадычкі, павінен, вядома, Уладзімір Пуцін. Прапагандысты абавязаныя растлумачыць расіянам, што менавіта ён нібыта «вярнуў Расіі місію абаронцы праваслаўнай веры».

«Сёння наша краіна змагаецца з новым сатанінскім рэжымам. Кіеўскі рэжым мэтанакіравана знішчае праваслаўе на тэрыторыі Украіны, аказваючы прамы ціск на святароў і адбіраючы царквы. Нацысцкія сатаністы ўмацаваліся ў святым рускім горадзе Кіеве, дзе Русь прыняла хрышчэнне. Расія ўстала на абарону праваслаўнай веры і граміць на франтах неанацыстаў, якія пакланяюцца акультным ідэям Гітлера і Бандэры», — гаворыцца ў метадычцы.

У асабістую заслугу Пуціну таксама ставіцца «падтрымка адраджэння праваслаўя» і «рэстаўрацыя цэркваў» у Расіі. Блізкая да Крамля крыніца «Медузы» падкрэсліла, што гэта не выпадковасць і колькасць падобных згадак Пуціна ў прапагандзе будзе толькі расці ў рамках падрыхтоўкі да прэзідэнцкіх выбараў 2024 года: «Гэта трэба для выбарчай кампаній. Прэзідэнта будуць звязваць з кожнай падзеяй. Каб яго імя гучала заўсёды».

Пачынаючы з 2020 года, лукашэнкаўская прапаганда працуе па метадычках расійскай і паўтарае ўсе асноўныя іх устаноўкі.

Клас
0
Панылы сорам
27
Ха-ха
8
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
13