Ілья Дабратвор. Фота: facebook.com / ilia.gsm

Ілья Дабратвор. Фота: facebook.com / ilia.gsm

Сёння на старонцы колішняга актывіста ў фэйсбуку з'явіўся «Пост пра вяртанне», з якога стала зразумела, што ягоныя планы змяніліся. Перш чым перайсці да сутнасці справы, Дабратвор даў разгорнутае тлумачэнне таго, што такое, на ягоную думку, «цяжка»: 

«Цяжка сапраўднаму патрыёту сваёй краіны знаходзіцца за яе межамі.

Цяжка, калі на радзіме было ўсё, а тут нічога.

Цяжка ў 40+ гадоў пачынаць усё з нуля.

Цяжка чытаць каментары / словы людзей, якія нібыта пазіцыянуюць сябе прыхільнікамі дэмакратыі, але на самай справе імі не з'яўляюцца.

Цяжка быць на волі, калі найлепшыя людзі краіны і твае сябры ў турме.

Цяжка разумець, што адна дыктатура ані не лепшая за іншую.

Цяжка шмат гадоў верыць у людзей, дапамагаць ім і страціць гэтую веру.

Цяжка страчваць любімых людзей, нават калі ў фізічным сэнсе яны жывыя.

Цяжка прыняць сітуацыю адзіноты, прыняць, што зараз ты да канца жыцця будзеш адзін.

Цяжка быць «відам, які вымірае», як на Усходзе, так і на Захадзе.

Цяжка і балюча чытаць і глядзець любую прапаганду.

Цяжка прыняць, што ўсё сваё свядомае жыццё ты проста п..ў.

Цяжка прыняць, што родныя людзі, якія памерлі, мелі рацыю, але ты іх не слухаў і спрачаўся з імі.

Цяжка быць адданым.

Цяжка, але трэба».

Пасля таго Ілья Дабратвор выклаў, дзе ён цяпер знаходзіцца і што, уласна кажучы, са справай ягонага вяртання.

Паводле Дабратвора, ён вельмі хацеў бы вярнуцца ў Беларусь, але, «мабыць, не цяпер. А можа, ужо ніколі».

Актывіст сцвярджае, што ад пачатку не верыў у дадзеныя яму гарантыі, але яму было цікава, у які момант папярэднія абяцанні пачнуць мяняцца. І нібыта так зрабілася пасля паста, у якім ён заявіў пра намер вярнуцца ў панядзелак.

Маўляў, прашэнне ў камісію па вяртанні, якое ён нібыта не павінен быў падаваць, цяпер ужо стала абавязковым.

А таксама

«нечакана з'явілася забарона на выезд з ЕС і проста ўзмоцненая ўвага паліцыі і спецслужбаў да маёй сціплай персоны (хоць раней такога не было)».

У канцы паста Дабратвор даў адказ каментатарам, якія яго крытыкавалі:

«Я проста прывяду прыклад Васіля Быкава, які знаходзіўся ў свой час у вымушанай эміграцыі. Вельмі раю пачытаць пра гэты перыяд. Вядома, усё будзе добра, толькі незразумела ў каго і калі».

Чытайце таксама:

Чаму беларусы едуць на Радзіму, калі гэта для іх можа быць небяспечна

Мужчыну, які вярнуўся з Польшчы, будуць судзіць па чатырох крымінальных артыкулах

Кіберпартызаны распавялі, колькі чалавек звярнуліся ў камісію па вяртанні

Клас
31
Панылы сорам
20
Ха-ха
11
Ого
2
Сумна
7
Абуральна
6