Праект збірае збольшага замежныя фільмы, агучаныя або з субцітрамі па-беларуску, але ёсць і арыгінальныя беларускія стужкі. Сярод навінак можна адшукаць агучаныя па-беларуску серыялы «Апошнія з нас», «Дом цмока», «Вядзьмар», «Мандалорац», «Гамбіт каралевы» або кінастужкі з субцітрамі: «Доктар Стрэндж у мультысусвеце вар'яцтва» і «Тор: Каханне і Гром».

Ёсць і добра вядомыя гледачам «Гары Потэр», «Гладыятар», «Матрыца», «Амэлі», «Інтэрстэлар», «Палёт над гняздом зязюлі» і шматлікія іншыя фільмы. Агулам жа колькасць стужак на сайце сягае за 700, з іх больш за 40 — серыялы.

Фільмы і серыялы выкладаліся праектам раней у тэлеграм-канале, але такі варыянт стварае пэўныя нязручнасці ў час прагляду, звязаныя з тым, што тэлеграм — гэта ў першую чаргу месенджар. Цяпер жа дастаткова націснуць кнопку «плэй» на старонцы любімага фільма, каб паглядзець яго па-беларуску з любой прылады.

Клас
38
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3