Па справе абвінавачваюць чатырох грамадзян Беларусі, якія, па версіі пракуратуры, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, размясцілі ў Лондане ля ўвахода ў будынак пасольства Беларусі ў Вялікабрытаніі інсталяцыю абразлівага характару, пасля чаго закідалі курынымі яйкамі фасад будынка. Гэта здарылася 19 снежня 2021 года.

Таксама сцвярджаецца, што абвінавачваныя нібыта дачакаліся, калі да амбасады прыехалі трое яе супрацоўнікаў, і, маўляў, словамі абразілі іх і ўжылі фізічны гвалт. Пасля таго адзін з фігурантаў запісаў відэа, каб потым размясціць яго ў інтэрнэце.

У Генпракуратуры дадалі, што цяпер накладзены арышт на маёмасць абвінавачваных, якая знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі. Агульны яе кошт — 73,5 тысячы беларускіх рублёў. 

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
3