Фота ілюстрацыйнае

Фота ілюстрацыйнае

У Літве Дэпартамент дзяржбяспекі раней неаднаразова казаў, што грамадзянам краіны лепей адмовіцца ад паездак у Беларусь. Дэпартамент прыводзіў прыклады прымусу да супрацы грамадзян Літвы з беларускімі спецслужбоўцамі. У сувязі з гэтым Міністэрства транспарту разглядае пытанне рызыкі пасажырскага транспартавання. Уздымаецца пытанне, каб скасаваць маршруты ў Беларусь.

Цяпер паміж Беларуссю і Літвой ёсць 66 пасажырскіх аўтобусных маршрутаў, іх здзяйсняюць 11 літоўскіх і 22 беларускія транспартныя кампаніі.

«Я не ведаю, колькі едзе грамадзян Літвы, але, наколькі мы камунікавалі з транспартнікамі, аўтобусамі едзе шмат беларусаў, у якіх няма іншага варыянта вярнуцца з Еўропы. Так як яны працуюць і ў Літве, і ў іншых краінах Еўрасаюза, ім трэба вяртацца. Самалётаў больш няма, вяртацца спрабуюць аўтатранспартам. У Вільню яны ляцяць самалётам, а з Вільні ў Беларусь — аўтобусам. Там беларусы», — гаворыць прэзідэнт Літоўскай асацыяцыі пасажырскага транспарту Гінтарас Накуціс.

Прадстаўнік асацыяцыі таксама адзначае, што цяпер на пасажырскае транспартаванне існуе высокі попыт, таму, на ягоную думку, скасоўваць рэйсы не варта.

Ён падкрэсліў, што аўтобусы, якія курсуюць паміж Беларуссю і Літвой, звычайна запоўненыя.

Чытайце таксама:

«Мабыць, памяняліся абставіны, і анкеты сталі пераглядаць». З'явіліся новыя падрабязнасці пра ануляванне літоўскіх ДНЖ за сувязі з войскам

У тройку найменш стрэсавых аэрапортаў свету ўвайшоў адзін добра знаёмы беларусам

З пачатку вайны ва Украіне Літва анулявала 2905 дазволаў на жыхарства беларусам і расіянам

Клас
4
Панылы сорам
4
Ха-ха
3
Ого
6
Сумна
8
Абуральна
25