Узводзіць калумбарый у Гродне пачалі яшчэ вясной гэтага года. Ён знаходзіцца на новай тэрыторыі, якую для могілак адвялі нядаўна.

Гродзенскі калумбарый уяўляе сабою суцэльную сцяну са 136 бетонных пліт, кожная з якіх складаецца з васьмі ячэек. Атрымліваецца, што адначасова гэты аб'ект можа змясціць 1088 скрынь з прахам. Пакуль што ніводнай занятай ячэйкі, праўда, няма.

Свайго крэматорыя ў Гродне, праўда, няма, і будаваць яго не плануецца. Згодна з дзейнымі нормамі, крэматорый будуецца для гарадоў з насельніцтвам не менш за два мільёны чалавек, у Беларусі гэтаму крытэрыю адпавядае толькі Мінск.

Але Гарадская рытуальная служба ў сталіцы прымае замовы і ад жыхароў іншых гарадоў, паслуга абыдзецца ў 1955 рублёў. Скрынку з прахам замоўцу перадаюць праз 10 дзён пасля крэміравання, але калі даплаціць 100 рублёў, то можна атрымаць прах ужо на наступныя суткі.

Чытайце таксама:

Пагрукала з труны: у Эквадоры жанчына «ажыла» падчас уласных хаўтур

Смерць беларускай айцішніцы ў Грузіі: як трагедыя маладой дзяўчыны вылілася ў вялікі краўдшэймінг

Скандал у Літве: пахавальная кантора, якая належыць Царкве, прадавала адныя і тыя ж труны па некалькі разоў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1