Пра адпачынак на Браслаўскіх азёрах многія беларусы сёння могуць толькі марыць, таму мы вырашылі зрабіць падборку і прапанаваць іншыя кірункі для адпачынку. Хутчэй за ўсё, гэтыя месцы вам не па кішэні, але падстаў для турыстычных мараў стане значна больш.

Сен-Бартэлемі, Карыбскі басейн

Гэты невялікі востраў у Карыбскім басейне жартаўліва называюць «запаведнікам мільянераў». Дабрацца сюды можна толькі двума спосабамі: уплаў ці на невялікім прыватным самалёце. Але выдаткі на трансфер стануць не самым балючым ударам па бюджэце вандроўнiка. Цэны на востраве таксама здзіўляюць. Мясцовыя таксісты нават жартуюць: «Тое, што вам хапіла грошай на дарогу сюды, не гарантуе, што вам хопіць тут на таксі».

saint barthélemy Сен-Бартелеми Saint Barth Сент-Барт

Востраў Сен-Бартэлемі. Фота: unsplash.com

Гатэляў на Сен-Бартэлемі вельмі мала, таму i каштуюць яны адпаведна: за суткі ў самым танным прыйдзецца выкласці амаль 600 еўра, а кошт нумара ў гатэлi сярэдняй катэгорыi абыдзецца больш за 7,5 тысячы еўра.

Але сустрэць мільянераў у iх калідорах вы наўрад ці зможаце: частка прыбярэжнай лініі вострава аддадзеная пад прычалы, ля якіх швартуюцца элітныя яхты. У адной з такiх летась спыняўся акцёр Леанарда Ды Капрыа.

saint barthélemy Сен-Бартелеми Saint Barth Сент-Барт

Востраў Сен-Бартэлемі. Фота: unsplash.com

Каба-Сан-Лукас, Мексіка

Курорт, якi размешчаны на паўднёвым ускрайку паўвострава Каліфорнія, вабіць турыстаў сваімі пляжамі і шумнымі тусоўкамі. Праз асаблівасці геаграфічнага размяшчэння тут практычна заўсёды добрае надвор'е, а воды Ціхага акіяна ў гэтым рэгіёне спакойныя і цёплыя. Акрамя таго, турысты адзначаюць ашаламляльныя захады сонца і цудоўную прыроду.

Cabo San Lucas Кабо-Сан-Лукас

Каба-Сан-Лукас. Фота: unsplash.com

Нядзіўна, што «жамчужына Бахі» — так мясцовыя жыхары завуць гэты райскі куток — палюбiлася і найбагацейшым людзям планеты. Сустрэць мільярдэраў, мільянераў і зорак тут можна на шматлікіх палях для гольфа, у клубах і рэстаранах. Напрыклад, асабліва часта на гэтым курорце адпачывае актрыса Джэніфер Эністан.

Cabo San Lucas Кабо-Сан-Лукас

Каба-Сан-Лукас Фота: unsplash.com

Цікава, што паназіраць за шчаслівымі ўладальнікамі вялікіх банкаўскіх рахункаў тут можа кожны: нумар эканамкласа ў самым просценькім гатэлі каштуе ўсяго 30 еўра. Што датычыць багатых і знакамітых, то яны аддаюць перавагу прыватным яхтам або шыкоўным гатэлям накшталт Thompson Hotel. Правесці суткі ў такім можна за чатыры тысячы еўра.

Батсвана, Афрыка

Гэта краіна на поўдні Афрыкі доўгі час заставалася па-за полем зроку турыстаў. Не маючы выхаду да мора, яна адчувальна прайгравала Кеніі і Танзаніі з іх залацістымі пляжамі, якія атачаюць Індыйскі акіян. Але цяпер атрымаць асалоду ад афрыканскага каларыту воддаль ад турыстычных груп там стала няпроста, і ў гульню ўступіла Батсвана — рэдкі прыклад краіны з устойлівай дэмакратыяй на афрыканскім кантыненце.

Botswana Ботсвана Батсвана

Батсвана. Фота: unsplash.com

Некалькі гадоў таму мясцовы ўрад узяў палітычны курс, які абмяжоўвае масавы турызм. Каб заехаць у гэтую краіну, госцю давядзецца даказаць свой матэрыяльны дабрабыт і выкласці кругленькую суму на гатэлі, экскурсіі і ежу. Так, ноч у самай таннай гасцініцы абыдзецца падарожніку мінімум 100 еўра. За гатэль сярэдняга класа трэба будзе заплаціць ад 200 да 700 еўра.

Botswana Ботсвана Батсвана

Батсвана. Фота: unsplash.com

Аднак абсалютны трэнд сярод забяспечаных турыстаў — арэнда дамоў і невялікіх гасцініц цалкам. Так, арэнда 12-пакаёвай вілы абыдзецца ў 174 тысячы еўра. Па словах гідаў, якія працуюць з віп-кліентамі, такая вялікая сума ніколькі не палохае заможных турыстаў, і чэргі на такія аб'екты часта распісаныя на сезон наперад. Але выдаткаваныя грошы адпавядаюць прыгажосці гэтай краіны. Недарма прынц Гары і Меган Маркл пакахалі адно аднаго менавіта ў гэтай краіне.

Парас, Грэцыя

Тым, хто стаміўся ад экзотыкі, спадабаецца на грэчаскіх астравах. Не здзіўляйцеся — звыклае месца адпачынку зноў набірае папулярнасць. Праўда, на першы план выходзяць ужо іншыя, менш разрэкламаваныя гарады-курорты. Так, востраў Міканас, які раней быў своеасаблівай Меккай для турыстаў, аддаў пальму першынства цішэйшаму Парасу.

Poros Порос Парос

Востраў Парас. Фота: Tripadvisor

Востраў прываблівае турыстаў, у лiку якiх i знакамiтая актрыса Монiка Белучы, мілымі будынкамі, пабудаванымі з беласнежнага мармуру, старадаўнiмi статуямі і найчысцейшымі пляжамі. Гасцініцы гэтага вострава гатовыя прыняць самых пераборлівых гасцей і забяспечыць ім высокі ўзровень камфорту.

Poros Порос Парос

Востраў Парас. Фота: Tripadvisor

Як вядома, камфорт каштуе грошай. І ў выпадку Параса — не маленькіх. Так, ноч у мясцовым «Марыёце» — менавіта гэты гатэль рэкамендуюць заможным пастаяльцам — абыдзецца мінімум у 1400 еўра. Суткi ў іншай папулярнай гасцініцы — Parilio — будуць каштаваць значна танней — усяго 900 еўра.

Востраў Гамільтан, Аўстралія

З сярэдзіны сямідзясятых гадоў мінулага стагоддзя востраў Гамільтан цалкам знаходзіцца ў прыватнай уласнасці і выкарыстоўваецца выключна як турыстычны курорт. Яго першым уладальнікам, Кіту Уільямсу і Браяну Брыту, спатрэбілася 10 гадоў, каб ператварыць гэты бязлюдны кавалачак зямлі ў турыстычны рай. Аднак большая частка пабудаваных iмi гатэляў не захавалася: яны згарэлі падчас страшнага пажару ў 1985 годзе.

hamilton island Остров Гамильтон Востраў Гамільтан

Востраў Гамільтан. Фота: unsplash.com

Гамільтан знаходзіцца ў коле Вялікага Бар'ернага рыфа і да нядаўняга часу прыцягваў увагу выключна аматараў дайвінгу. Шырокая папулярнасць курорту прыйшла адносна нядаўна — толькі ў 2018 годзе, пасля выхаду ў эфір рэаліці-шоу «Найлепшая праца ў свеце» вытворчасці канала National Geographic. У абавязкі героя шоу, якому дасталася праца наглядчыка за востравам, уваходзіла вядзенне відэаблога. Сюжэты спадабаліся гледачам, i на Гамільтан пацягнуліся чароды турыстаў, у тым ліку і забяспечаных.

hamilton island Остров Гамильтон Востраў Гамільтан

Востраў Гамільтан. Фота: unsplash.com 

Сёння Гамільтан — элітны курорт з гатэлямі ўзроўню 4—5 зорак. Стандартныя нумары тут каштуюць ад 270 да 1105 еўра за дзень. Затое на востраве ёсць прыемныя бонусы: многія мясцовыя рэстараны бясплатна кормяць дзяцей да 14-ці гадоў, а некаторыя дайвінг-клубы бясплатна навучаюць дарослых асновам глыбакаводных апусканняў. Зрэшты, дайвінг — не адзіная забаўка, даступная наведвальнікам вострава. Напрыклад, спявачка Тэйлар Свіфт прыязджае сюды назіраць за сезоннай міграцыяй кітоў.

hamilton island Остров Гамильтон Востраў Гамільтан

Востраў Гамільтан. Фота: unsplash.com

Калі ваш бюджэт пакуль не дазваляе адпачыць на гэтых курортах, не губляйце надзеі. На нашай планеце, у тым ліку і ў Беларусі, шмат прыгожых месцаў, ад наведвання якіх у вас застануцца незабыўныя ўражанні і прыемныя ўспаміны.

Чытайце таксама:

«Тут ёсць увогуле ўсё — і наогул нічога не трэба». Беларуска пераехала ў Тайланд і расказвае, як казачна там жывецца

«Эпоха гарачых тураў скончылася». У турагенцтвах расказалі, дзе сёлета адпачываюць беларусы і за якія грошы

«Добры варыянт паляцець на Кіпр — набыць квіток ад 70 да 100 еўра». Як правесці адпачынак на Міжземным моры і не пайсці з торбай

Клас
10
Панылы сорам
4
Ха-ха
3
Ого
3
Сумна
6
Абуральна
7