«Дзякуй вялікі ўсім, хто далучыўся да гэтай важнай справы! Дзякуючы вашай падтрымцы «Кнігаўка» будзе зараз лётаць яшчэ вышэй і далей). За 6 месяцаў да магістрата далучылася 325 чалавек. Сабраная сума на карысць «Кнігаўкі» — 103 000 злотых (прыблізна 23 тысячы еўра).

За гэты час было выдадзена 13 кніг, наладжана рэгулярнае прадстаўніцтва беларускай кнігі на польскіх кніжных кірмашах, створаны сайт (хутка будзе запушчаны), запушчана ў распрацоўку некалькі важных кніжных серый», — паведамляецца ў тэлеграм-канале «Беларускія магістраты».

«Беларускія магістраты» нагадваюць, што самая гучная навіна — гэта дамова са Стывенам Кінгам наконт выдання ягоных кніг па-беларуску. Таксама адноўленыя дамовы на працяг серый пра Гары Потэра і Ведзьмара, плануецца выданне «Валадара пярсцёнкаў». Будуць у гэтым годзе і цікавыя кнігі ад беларускіх аўтараў.

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0