Яніна Сакалоўская Янина Соколовская Yanina Sokolovskaya

Яніна Сакалоўская. Скрыншот з відэа тэлеканала «Россия 1»

Як паведамляе Следчы камітэт Расіі, журналістка Яніна Сакалоўская абвінавачваецца ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага пунктам «д» часткі 2 артыкула 207.3 Крымінальнага кодэкса Расійскай Федэрацыі (публічнае распаўсюджванне загадзя лжывай інфармацыі аб дзеяннях Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі).

Па даных следства, Сакалоўская «з сакавіка па май 2022 года публічна распаўсюдзіла ў адкрытым доступе для неабмежаванага кола асоб у тэлеграм-канале пад выглядам дакладных паведамленняў загадзя лжывую інфармацыю аб дзеяннях Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі супраць мірнага насельніцтва Украіны».

Як паведамляецца, у маскоўскай кватэры журналісткі правялі ператрусы.

Галоўная рэдактарка выдання «Известия на Украине» Яніна Сакалоўская была частай госцяй грамадска-палітычных шоу на расійскім тэлебачанні, прысвечаных пераважна тэме Украіны і Данбаса, у якасці падсаднога ўкраінскага «палітолага» ці «палітычнага эксперта».

Журналіст украінскага выдання «Детектор медіа» Яраслаў Зубчанка залічыў Сакалоўскую ў лік «фальшывых украінскіх гасцей» расійскіх тэлешоу, ахарактарызаваўшы яе як «хлуса», чалавека, які пазіцыянуе сябе экспертам па пэўных працэсах ва Украіне і на падставе гэтага хлусіць пра сітуацыю ў краіне пад выглядам абароны яе інтарэсаў.

Чытайце яшчэ:

Новы скандал на расійскім ТВ: са студыі выгналі ўкраінскую журналістку ВІДЭА

У Расіі затрымалі блогера і былога міністра абароны «ДНР» Ігара Стралкова (Гіркіна) — РБК

«Усе хлусяць». У чым корань пуцінскай ідэалогіі? 

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
16
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?