У судзе высветлілася, што Крупкін, як карыстальнік сацыяльнай сеткі «УКантакце», быў падпісаны на канал «Радыё Свабода-Беларусь», інтэрнэт-старонкі «Мая Краiна Беларусь» і «STOP LUKA», а таксама быў сябрам ў суполках «Наш край», «Хартыя'97», «Дрэнныя навіны Беларусь» і «Краіна для жыцця». Усе гэтыя інфармацыйныя рэсурсы раней залічылі ў рэспубліканскі спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў».

На судовым пасяджэнні «правапарушальнік» віны не прызнаў. Пры гэтым ён не адмаўляў таго, што на ягонай старонцы ва «УКантакце» меліся пералічаныя СМІ, але ён не лічыць іх экстрэмісцкімі.

Апраўданні Сяргея суддзя Балаболава палічыла непераканаўчымі і на падставе ч. 2 арт. 19.11 КаАП пакарала яго арыштам тэрмінам на 15 сутак з «канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння, без канфіскацыі прылад і сродкаў здзяйснення правапарушэння».

Чытайце таксама:

Жыхара Бабруйска пакаралі вялікім тэрмінам зняволення за данаты ў крыптавалюце

Палітвязню Яўгену Прапольскаму дадалі да ранейшых васьмі яшчэ паўтара года зняволення

13 спосабаў апынуцца на сутках. Досвед беларуса, які пасля анлайн-флірту трапіў на Акрэсціна

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
15