Польскія салдаты стаяць ля машын з ракетнымі ўстаноўкамі HIMARS на авіябазе ў Варшаве. Фота AP Czarek Sokołowski 

Польскія салдаты стаяць ля машын з ракетнымі ўстаноўкамі HIMARS на авіябазе ў Варшаве. Фота AP Czarek Sokołowski 

Польская армія цалкам адновіць 1-ю ракетную брыгаду, якую аснасцяць дальнабойнымі амерыканскімі РСЗА HIMARS. Як днямі адзначыла Мінабароны Польшчы, брыгада будзе размешчана бліжэй да Беларусі і Калінінградскай вобласці Расіі.

Адным з месцаў дыслакацыі новай ракетнай брыгады будзе горад Ожыш, які знаходзіцца амаль за 140 кіламетраў ад Гродна. Пры гэтым дальнабойнасць установак HIMARS там будзе складаць да 300 кіламетраў.

Плюс да ўсяго было падпісана рашэнне аб стварэнні спецыяльнай акадэміі HIMARS, якая будзе навучаць артылерыстаў у тым ліку з саюзных краін НАТА.

«Мы ўжо бачылі, на што здольныя HIMARS ва Украіне. Польшча зможа скарыстацца гэтым куды больш эфектыўна, тым самым абараніўшы краіну ад уварвання любога агрэсара. Таму мы аднаўляем нашу 1-ю ракетную брыгаду, якая была распушчана яшчэ ў 2005 годзе, а таксама адкрываем акадэмію HIMARS для навучання нашых спецыялістаў і вайскоўцаў краін Балтыі», — заявіў міністр абароны Польшчы Марыюш Блашчак.

Нагадаем, што зусім нядаўна Блашчак заявіў аб стварэнні новага сапёрнага батальёна, які будзе дадаткова абараняць Сувалкскі калідор ад магчымых пагроз з боку вагнераўцаў у Беларусі. 

Чытайце таксама:

Пад Асіповічамі пабудавалі новы ангар для «Іскандэраў» — FAS

Стаў вядомы кірунак асноўнага ўдару ўкраінскага контрнаступу

«Баі пад Запарожжам і Бахмутам — гэта не паўтор Першай сусветнай, а высадка ў Нармандыі»

Клас
22
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?