На аркушы тры маркі «2020 Менск 2020» з фатаграфіяй шматтысячнага шэсця з расцягнутым бел-чырвона-белым сцягам, які нясуць мітынгоўцы, тры маркі з фатаграфіяй святкавання 100-годдзя БНР у Мінску ў 1918 годзе і тры маркі «Неверагодныя» з фатаграфіяй мітынгу ў Мінску, калі людзі здымалі абутак, каб стаць на лаўкі.

Таксама змешчаны фотаздымак жанчыны ў белым перад шарэнгаю амапаўцаў і ўрывак з верша Уладзіміра Някляева.

Паводле слоў ініцыятараў выпуску, «гэтае выданне не толькі знак павагі да ўдзельнікаў гістарычных падзей, які ратавалі гонар беларусаў, іх цягу да Свабоды, не толькі ўнёсак у эмігранцкую філатэлію, але і праява падтрымкі ўкраінцамі беларускага змагання і хоць маленькая, але падтрымка Укрпошты і рэклама яе паслуг», піша Радыё Рацыя. 

Клас
57
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0