Creamed Peas and Potatoes

Фота: Seasons and Suppers

Каб прыгатаваць бульбу са сметанковым соусам і гарошкам, спатрэбіцца:

  • 12 маленькіх маладых бульбін
  • 1 шклянка свежага зялёнага гарошку, можна выкарыстоўваць замарожаны
  • 1 ст. л. падсоленага масла
  • 2 ст. л. чырвонай цыбулі, дробна нарэзанай, можна выкарыстоўваць і жоўтую цыбулю, калі няма чырвонай
  • 1 ст. л. мукі
  • 1 шклянка малака
  • 1 ч. л. солі
  • дробка цукру
  • свежамолаты перац

 

  1. Закіпяціце ваду ў дзвюх каструлях сярэдняга памеру. Дадайце гарошак у кіпячую ваду. Не саліце, але дадайце ў ваду дробку цукру. Варыце 3—5 хвілін. Зліце ваду і адкладзіце гарошак убок.
  2. Калі бульба не дробная, разрэжце яе на палавінкі. Гатуйце ў падсоленай кіпячай вадзе да гатоўнасці, каля 10 хвілін (спрабуйце нажом). Зліце ваду і адкладзіце ўбок.
  3. У вялікай патэльні на сярэднім агні разагрэйце масла. Дадайце цыбулю і гатуйце, памешваючы, пакуль цыбуля не змякне. Дадайце муку і гатуйце, увесь час памешваючы, каля хвіліны. Пачынайце павольна дадаваць малако, бесперапынна памешваючы, да атрымання аднастайнай масы. Дадайце вараны гарошак і бульбу, пасаліце і паперчыце. Злёгку паменшыце агонь і дайце падліўцы пакіпець на павольным агні, пакуль яна не загусцее да кансістэнцыі сметанковай падліўкі. Пакаштуйце і пры неабходнасці дадайце яшчэ солі і перцу (смак не павінен быць прэсным).
  4. Перакладзіце на сервіравальную талерку.

Больш рэцэптаў:

Цыбрыкі, або бульбяныя кракеты — закуска, якую з’ядуць хутчэй, чым вы яе прыгатуеце

Мексіканская кесадылья з курыцай, фасоляй, гароднінай і сырам

Чыа-пудынг — дэсерт, які запомніцца

Клас
14
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
2