Тэму дыпломнага праекта Ксюша прыдумала абсалютна выпадкова. У той час, калі ва ўніверсітэце ўсе мусілі даць свае ідэі на тэму дыплома, у яе не было ніводнай думкі на гэты конт. І ў той жа дзень, вяртаючыся дадому, яна выпадкова наткнулася на звычайны камень ля дарогі. Тады і з'явіліся думкі пра стварэнне цэлага праекта аб камянях:

«Я расказала пра сваю задумку дыпломнай кіраўніцы, якая адразу ж ухваліла план. Яна сказала, што гэта будзе цікавы праект, дзе я змагу праз камяні расказаць і пра гісторыю Беларусі, і закрануць шмат іншых тэм. Напрыклад, па валунах навукоўцы могуць разабрацца ў спрэчных пытаннях аб абледзяненні, аб размяшчэнні ледавіковых патокаў, аб напрамках і хуткасцях іх руху ў старажытныя часы».

 Камянёў-следавікоў налічваецца каля сотні ў Беларусі. Гэта асаблівыя валуны, на паверхні якіх ёсць адзнакі ў выглядзе далоні ці следу ад нагі чалавека

 Камянёў-следавікоў налічваецца каля сотні ў Беларусі. Гэта асаблівыя валуны, на паверхні якіх ёсць адзнакі ў выглядзе далоні ці следу ад нагі чалавека

Для беларусаў камяні — гэта яшчэ і культавыя геалагічныя помнікі прыроды. Іх на тэрыторыі Беларусі налічваецца некалькі тысяч. Большая частка культавых валуноў вядомая толькі вузкаму колу краязнаўцаў, і да гэтага часу многія вялікія камяні не вывучаны. Пры гэтым кожны такі валун на самай справе мае сваё імя і легенду, кожны захоўвае нейкую сваю таямніцу.

Навукоўцы дагэтуль не могуць растлумачыць дакладнае паходжанне валуноў, на якіх выгравіраваныя розныя надпісы і крыжы. Напрыклад, ёсць легенда, што князь Барыс, малалетні сын Усяслава Чарадзея, прыняўшы хрысціянства, вырашыў радыкальна змагацца з паганскай верай. Таму нават на старажытных камянях ён загадаў высякаць хрысціянскія сімвалы. Менавіта такім камяням язычнікі прыносілі ахвяры і прасілі ў іх урадлівы год

Праект складаецца з дзесяці паштовак, на якіх графічна выяўленыя важныя для Беларусі камяні

На кожнай з паштовак намаляваны нейкі важны беларускі валун, іх адметныя элементы і назва. З адваротнага боку карткі знаходзяцца легенды і цікавыя факты, звязаныя з гэтымі камянямі.

Гэты валун размяшчаўся ў Мінску на беразе Свіслачы. Ён — гэта ўсё, што засталося ад капішча, дзе яшчэ некалькі дзясяткаў гадоў таму рос велізарны святы дуб-волат і стаяў яго захавальнік — камень-старац

«Усю інфармацыю пра камяні я шукала ў інтэрнэце і ў кнігах. Ездзіла ў музей валуноў у Мінску, каб паглядзець на некаторыя з іх ужывую. Адзін з самых цікавых экспанатаў там — Дзед-валун. Ён не такі вялікі па памеры, як некаторыя іншыя валуны, затое адзін з самых знакамітых на тэрыторыі Беларусі. Кажуць, што людзі да гэтага часу прыходзяць да яго прасіць здароўя і вырашаць свае праблемы.

А гэты камень знаходзіцца недалёка ад вёскі Агароднікі Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці. Мясцовыя сцвярджаюць, што валун валодае магічнай сілай і прыносіць сямейнае шчасце. Многія вераць, што гэты прыродны цуд можа выконваць жаданне

Далей па планах — манетызаваць праект

Па словах Ксюшы, яна выбрала фармат паштовак для свайго праекта не выпадкова. На яе думку, гэта самы просты сувенір, які можна купіць. А інфармацыя на картках можа даць штуршок для далейшага вывучэння камянёў і гісторыі роднага краю.

Нягледзячы на вялікі перапынак пасля здачы сваёй дыпломнай працы, менавіта цяпер дзяўчына плануе манетызаваць свой праект: стварыць серыю нататнікаў або календароў і распаўсюджваць іх сярод сувенірных крам.

Гэты валун другі па велічыні камень Беларусі. Размешчаны недалёка ад вёскі Вароніна ў Магілёўскай вобласці, важыць каля 340 тон

Гэты валун другі па велічыні камень Беларусі. Размешчаны недалёка ад вёскі Вароніна ў Магілёўскай вобласці, важыць каля 340 тон

Асаблівасць гэтага валуна ў яго памерах: даўжыня — 11 м, шырыня — 5,6 м. Бачная вышыня — 3 м

Асаблівасць гэтага валуна ў яго памерах: даўжыня — 11 м, шырыня — 5,6 м. Бачная вышыня — 3 м

Паштоўка з выявай каменя, якія нагадваюць крыж. У Х стагоддзі, пасля прыняцця хрысціянства, з Кіева ў Тураў даслалі 12 каменных крыжоў. Паводле легенды, гэтыя валуны плылі па Дняпры і Прыпяці супраць плыні

У народзе кажуць, што гэты камень пазбаўляе цягі да алкаголю. Дастаткова наліць на яго любы алкагольны напой, тут жа выпіць што-небудзь безалкагольнае і паабяцаць каменю, што з гэтага дня станеце непітушчым

Чытайце таксама:

«Я не павінен крыўдзіць маму, ёй у Мінску падабаецца». Арабскі бізнэсмен адкрывае каля Цнянкі парк, пра які даўно марылі мінчукі. Вось як там усё выглядае

Беларусаў у Гданьску запрашаюць на пісьменніцкі майстар-клас пра сямейную памяць

Клас
13
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0