«РІА Новості» паведамілі, што Пуцін і Лукашэнка агледзелі манастыр на востраве Валаам і пакланіліся мошчам вялебных Сергія і Германа — заснавальнікаў сабора. Лукашэнка да гэтых мошчаў следам за Пуціным прыпаў, але, па сваёй заўсёднай завядзёнцы, не перахрысціўся.

Расійскія СМІ звяртаюць увагу, што напэрэдадні расійскія войскі правялі масіраваны абстрэл Адэсы, у выніку якога быў пашкоджаны, у прыватнасці, найбуйнейшы праваслаўны храм гэтага горада з той жа назвай, што і наведаны сёння двума дыктатарамі-суагрэсарамі на Валааме — Спаса-Праабражэнскі сабор. 

Чытайце таксама:

Суаўтар мемарыяла «Хатынь» расказаў, чаму ўплёў у скульптуру ў гонар Лукашэнкі гадзюку

Лукашэнка заявіў, што стрымлівае вагнераўцаў ад экскурсіі ў Варшаву і Жэшаў

Лукашэнка паляцеў у Расію

Клас
1
Панылы сорам
8
Ха-ха
16
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
11