Новы карабель можа быць пабудаваны на Пінскім суднабудаўніча-суднарамонтным заводзе. Але паколькі ў Беларусі ўжо практычна не засталося спецыялістаў для суднабудавання, то іх маюць намер запрасіць з Расіі ў колькасці 30-40 чалавек, і «мы гатовыя пад гэту справу завод затанна аддаць»:

«Няма сэнсу 5 гадоў карабель будаваць, як гэта было з «Белай Руссю», яго трэба за 9 месяцаў сабраць і на ваду спусціць. Пры гэтым судна можа хадзіць пад расійскім сцягам. Падпісана пагадненне, якое дазваляе зарэгістраваць карабель у расійскім рэестры суднаў, і гэта можа быць цалкам расійскі аб'ект. А ў нас будзе свабоднае параходства для іх», — заявіў начальнік упраўлення марскога і рачнога транспарту Мінтранса Андрэй Чарнабылец.

Новае судна магло б хадзіць па тым жа маршруце, па якім цяпер ходзіць «Белая Русь» — адзіны круізны цеплаход, які цяпер ёсць у Беларусі. Ён спушчаны на ваду ў 2017 годзе.

Ужо вясной усе каюты ў гэтым круізе выкупляюцца да канца сезона, прытым што іх кошт — ад 1,5 да 3,6 тысяч рублёў на аднаго чалавека. Асноўны кантынгент падарожнікаў — расіяне.

Чытайце таксама:

У Магілёве прадаюць экскурсійны цеплаход

Як беларус вучыць людзей кіраваць яхтамі і ладзіць туры ў Нарвегію. Вы здзівіцеся, колькі каштуюць такія круізы

Пінскі паляўнічы-падводнік расказаў пра рэкордных самоў

Клас
1
Панылы сорам
5
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
13