Фота: «Наша Ніва»

Фота: «Наша Ніва»

На брэсцкім участку беларуска-польскай мяжы апошнім часам зафіксавана павелічэнне колькасці «перачэпак» грузаў. Пра гэта 24 ліпеня паведаміў партал Logist.Today са спасылкай на Дзяржпагранкамітэт Беларусі.

Паводле паведамленняў мытнікаў, колькасць «перачэпак» на брэсцкім напрамку павялічылася на 30% і цяпер складае 650 «перачэпак» на суткі. Яшчэ на пачатку месяца гэты паказчык складаў да 400 выпадкаў.

«Цяпер у пяці месцах брэсцкага рэгіёна такія аперацыі ажыццяўляюцца ў дачыненні да 785 грузавых транспартных сродкаў, застаюцца свабоднымі толькі 125 стаяначных месцаў», — паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце Беларусі.

Адзначаецца, што асноўная прычына такога росту заключаецца ў забароне на перамяшчэнне па Беларусі польскіх прычэпаў і паўпрычэпаў, уведзеная рэжымам Лукашэнкі яшчэ ў лютым гэтага года.

Чытайце таксама:

У грузавіку на літоўскай мяжы знайшлі цыгарэты на 400 тысяч еўра

Стаяць 30 гадзін на польскай мяжы ці ехаць круг 700 км праз Літву?

Еўрапейскія перавозчыкі губляюць цікавасць да запраўкі ў Беларусі. Чаму?

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?