«Вырашыў так: ён быў старшынёй калгаса, басанож хадзіў па барознах, вось я і адлюстраваў», — расказаў скульптар пра сваю мастацкую ідэю.

Паколькі ў Лукашэнкі былі і ёсць ворагі, то ён вырашыў уплесці ў гэтую скульптуру гадзюку. А пасля ягоная фантазія прадыктавала новыя сюжэты:

«З чорнага балота, у якім ён пачынаў сваё жыццё, усё ўзвышанае і светлае павінна ісці разам з ростам Беларусі. І Аляксандр Рыгоравіч — касцюм элегантны, гальштучак, сарочка, у руках зіхатлівая Рэспубліка Беларусь і прамяні славы».

На пытанне прапагандыста Рыгора Азаронка, чаму «гадзюкі» атакуюць Лукашэнку, скульптар адказаў:

«Гэта элементарна, вядома, зразумела, што яны верныя прыхільнікі амерыканцаў. А амерыканцы ненавідзяць такіх людзей, як Лукашэнка».

86-гадовы Валянцін Занковіч за сваё доўгае жыццё сам і ў суаўтарстве са сваімі калегамі стварыў шэраг манументальных збудаванняў. Гаворка вядзецца пра мемарыялы «Хатынь», «Брэсцкая крэпасць — герой», «Кацюша», манументальна-дэкаратыўную кампазіцыю «Бег» на стадыёне «Дынама», бюсты Янкі Купалы і Якуба Коласа, помнік «Мінск — горад-герой» і шэраг іншых.

Чытайце таксама:

49-гадовы міністр інфармацыі Пярцоў: Не ведаю, дзе Захаранка і Красоўскі, мяне ў той час не было на свеце

«Тых, хто адседзеўся, быў не адзін дзясятак». Паўлічэнка выказаўся пра Сахашчыка і сілавікоў, якія не выйшлі на разгон пратэстаў

«Прапагандуюць польскі складнік нашай гісторыі». Лукашысты апалчыліся на парк «Сула»

Клас
4
Панылы сорам
83
Ха-ха
18
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
12