Беларус звярнуўся да польскіх праваахоўнікаў на пазамінулым тыдні. Ён распавёў, што, верагодна, згубіў банкаўскую картку — але не ведаў, дзе і калі.

Не знайшоўшы карткі, чалавек праверыў баланс рахунку ў мабільнай праграме. Выявілася, што хтосьці ўжо паспеў правесці некалькі дробных аперацый на агульную суму амаль у 1 тысячу злотых.

Аператыўнікі хутка высветлілі, што да інцыдэнту можа быць датычная 58-гадовая жанчына. Падчас размовы тая прызналася, што знайшла карту на роварнай сцежцы. Аднак замест таго каб вярнуць яе, вырашыла паглядзець, ці зможа выкарыстаць.

Усяго ў выніку жанчына зрабіла 12 транзакцый у крамах горада. А потым «праз згрызоты сумлення» ўзяла дый выкінула картку.

Затрыманая прызнала сябе вінаватай. Цяпер яе лёс вырашыць суд. Паводле дзейнага польскага заканадаўства за ўчыненае правапарушэнне жанчыне можа пагражаць пазбаўленне волі на тэрмін да 10 гадоў. Паліцыянты таксама запатрабавалі ў жыхаркі горада заклад.

Чытайце таксама:

У Мёрскім раёне мужчыну даставалі з 8-метровага калодзежа

На гадзіну закрывалі метро «Каменная Горка». Чаму — пакуль невядома

Віхор, іскры лятуць: відэа ўчарашняй трагедыі на Мінскім моры

Клас
3
Панылы сорам
4
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
3