Лукашэнка і Пуцін Лукашенко и Путин Lukashenko and Putin

Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка. Фота: Alexander Demianchuk, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AР

ISW аналізуе сустрэчу ў гэтую нядзелю Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі ў Санкт-Пецярбургу, падчас якой два аўтарытарныя саюзнікі абмеркавалі групу Вагнера як пагрозу для Польшчы.

«Няма ніякіх указанняў на тое, што баевікі групы Вагнера ў Беларусі валодаюць цяжкім узбраеннем, неабходным для сур'ёзнага наступу на Украіну ці Польшчу без сурʼёзнага падмацавання, паколькі перадача такой зброі ад вагнераўцаў міністэрству абароны Расеі была ўмовай дамоўленасці паміж Пуціным, Лукашэнкам і Прыгожыным, якая паклала канец узброенаму мяцяжу ў чэрвені», — падкрэслівае ISW.

У справаздачы адзначаецца, што група Вагнера ў Беларусі «не ўяўляе ваеннай пагрозы для Польшчы ці Украіны, калі на тое пайшло, да таго часу, пакуль яны не будуць перааснашчаныя механізаванай тэхнікай. Нават тады яны не ўяўляюць сур'ёзнай пагрозы для НАТА».

Заява ж Лукашэнкі аб тым, што група Вагнера застаецца ў цэнтральнай Беларусі, верагодна, тонкі намёк Пуціну на пагрозу, якую гэтая ваенная групоўка ўсё яшчэ для яго ўяўляе. Бо цяпер, як адзначаецца ў справаздачы, адлегласць да Масквы ад лагеру вагнераўцаў удвая меншая (720 км), чым ад былой базы ў Краснадарскім краі (прыкладна 1370 км).

ІSW звяртае ўвагу на тое, што падчас сустрэчы з Лукашэнкам Пуцін зрабіў некалькі сімвалічных жэстаў, якія павінны былі сведчыць пра яго ўладу і дамінаванне над фракцыяй прыхільнікаў Прыгожына, сканцэнтраванай у Санкт-Пецярбургу.

Пуцін адвёз Лукашэнку ў Кранштат, порт-крэпасць, дзе ў 1921 годзе салдаты і матросы распачалі няўдалую спробу антыбальшавіцкага паўстання. Акрамя таго, абодвух лідараў суправаджалі губернатар Санкт-Пецярбургу Аляксандр Бяглоў і малодшая дачка міністра абароны Расеі Сяргея Шайгу Ксенія. Вядома, што Бяглоў і Шайгу — асабістыя ворагі Прыгожына. Пуцін таксама сфатаграфаваўся з мясцовымі жыхарамі, у тым ліку з дзецьмі.

«Гэтыя сімвалічныя жэсты сведчаць пра тое, што Пуцін занепакоены сваёй папулярнасцю, бяспекай свайго рэжыму і дзейнасцю шэрагу фракцый, якія змагаюцца за ўладу ў найвышэйшых эшалонах расейскай улады»,

— ацэньвае ISW.

Чытайце яшчэ:

Лукашэнка заявіў, што стрымлівае вагнераўцаў ад экскурсіі ў Варшаву і Жэшаў

У Беларусі ўжо мінімум 3500 «вагнераўцаў» — Беларускі Гаюн

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
10
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
4

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?