Фота чалавека, які захапіў падмаскоўны асабняк

Фота чалавека, які захапіў падмаскоўны асабняк

Па інфармацыі расійскіх тэлеграм-каналаў і медыя, інцыдэнт адбыўся ў падмаскоўным катэджным пасёлку Шэрвуд. Паводле інфармацыі тэлеграм-канала Baza, мужчына крычаў, што «нядаўна вярнуўся са СВА», ён нібыта быў нецвярозы.

Мужчына, як паведамляецца, быў узброены аўтаматам Калашнікава. Закладнікаў ён не ўзяў, усім, хто быў у доме, удалося яго пакінуць. 

Калі супрацоўнікі прыватнай ахоўнай кампаніі, якія ахоўваюць пасёлак, выклікалі ўчастковага паліцэйскага, мужчына нібыта пачаў страляць па іх з аўтаматычнай зброі.

Пры гэтым ён выкрыкваў палітычныя лозунгі і заяўляў, што сабраў цэлы арсенал зброі, каб ісці ў паход на Крэмль. Таксама ён нібыта кінуў кактэйль Молатава, з-за чаго ў доме ўзнік пажар.

Узброеным мужчынам, як паведаміў дэпутат Дзярждумы Аляксандр Хінштэйн, быў 35-гадовы жыхар Краснаярска Вячаслаў Чарненка. У Маскву ён прыехаў нядаўна, а адрас катэджа знайшоў у аб'яве аб яго продажы. Спробы пераканаць Чарненку здацца, якія рабіліся ў тым ліку пры дапамозе ягонай маці, поспеху не мелі.

У выніку ТАСС са спасылкай на сілавікоў паведаміў, што мужчыну, які захапіў асабняк у падмаскоўным пасёлку Шэрвуд, забілі падчас штурму.

Чытайце таксама:

Ва Украіне загінуў расійскі прапагандыст Жураўлёў

У Бранскай вобласці загінула двое вайскоўцаў, якія ставілі міну

Расійскі топ-менеджар памёр ва ўзросце 40 гадоў

Клас
3
Панылы сорам
9
Ха-ха
6
Ого
7
Сумна
5
Абуральна
1