Тоні Бэнет. Фота: Getty Image

Тоні Бэнет. Фота: Getty Image

Бэнэт быў вядомы такімі песнямі, як The Way You Look Tonight, Body and Soul і (I Left My Heart) In San Francisco. Таксама ён супрацоўнічаў з рознымі іншымі зорнымі выканаўцамі ад Лэдзі Гагі да Арэты Франклін і Фрэнка Сінатры.

Энтані Дамінік Бенедэта (сапраўднае імя Тоні Бэнэта) нарадзіўся ў сям'і амерыканцаў італа-амерыканскага паходжання, выпусціў свой першы альбом у 1952 годзе. Кожнае наступнае дзесяцігоддзе свайго жыцця ён трапляў у чарты ЗША і заўсёды заставаўся дастаткова крутым, каб заваёўваць новыя легіёны прыхільнікаў.

Бэнэт заваяваў рэпутацыю стваральніка вечных поп-хітоў, а потым і шоу-мелодый і выступленняў у біг-бэндах.

За сваю кар'еру, якая доўжылася восем дзесяцігоддзяў, спявак прадаў мільёны запісаў і атрымаў 20 «Грэмі», у тым ліку ўзнагароду за жыццёвыя дасягненні. 

Спявак памёр у сваім родным горадзе Нью-Ёрку. Канкрэтнай прычыны смерці не было, але ў 2016 годзе ў Бэнэта была дыягнаставаная хвароба Альцгеймера.

Праз пяць гадоў пасля таго, як яму паставілі гэты дыягназ, Бэнэт выступіў з апошнім шоу разам з Лэдзі Гагай.

Чытайце таксама:

Памёр Кевін Мітнік — самы вядомы хакер 1980-х

Памёр Мілан Кундэра

Памёр рэжысёр культавай расійскай перадачы «Куклы» Рыгор Любаміраў

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
13
Абуральна
1