Сумесная трэніроўка вагнераўцаў і Сіл спецыяльных аперацый на палігоне «Брэсцкі». Фота: Мінабароны Беларусі

Сумесная трэніроўка вагнераўцаў і Сіл спецыяльных аперацый на палігоне «Брэсцкі». Фота: Мінабароны Беларусі

Злучаныя Штаты не займаюцца нарошчваннем сваіх войскаў ва Усходняй Еўропе ў сувязі з перакідкай сіл расійскай прыватнай вайсковай кампаніі (ПВК) «Вагнер» у Беларусь. Пра гэта паведаміла ў чацвер на рэгулярным брыфінгу для журналістаў намесніца прэс-сакратара Пентагона Сабрына Сінгх, піша ТАСС.

«Няма ніякай інфармацыі пра перамяшчэнне войскаў або змену дыспазіцыі нашых войскаў на ўсходнім флангу [NATO]», — заявіла афіцыйная прадстаўніца Міністэрства абароны ЗША, каментуючы пачатак супольнага навучання Узброеных сіл Беларусі з атрадамі ПВК «Вагнер».

Як абвясціла раней прэс-служба Мінабароны Беларусі, сілы спецыяльных аперацый сумесна з байцамі ПВК «Вагнер» адпрацуюць некалькі вучэбна-баявых задач на палігоне «Брэсцкі».

Раней у Мінабароны Беларусі паведамлялі, што байцы «Вагнера» ўдзельнічаюць у падрыхтоўцы вайскоўцаў тэрытарыяльных войскаў Беларусі ў раёне Асіповічаў. Мінск не ўдакладняе колькаснага складу байцоў ПВК «Вагнер», якія прыбылі ў Беларусь.

Тым часам у Беларусь ужо прыбылі дзевяць калонаў ПВК, а Яўген Прыгожын нават запісаў з Беларусі відэа. 

У самім ПВК «Вагнер» зазначаюць, што ў Беларусь можа прыбыць да дзесяці тысяч байцоў.

Чытайце таксама:

Прыгожын у сваёй першай прамове ў Беларусі заклікаў «не крыўдзіць беларускіх дзяўчат»

У Беларусь прыбылі яшчэ дзве калоны вагнераўцаў — «Беларускі Гаюн»

Што вядома пра «Піянера», які будзе кіраваць ПВК «Вагнер» у Беларусі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
1