Аэрадром «Дзягілева». Фота: Wikimedia Commons

Аэрадром «Дзягілева». Фота: Wikimedia Commons

Паводле інфармацыі крыніц «Базы», аэрадром у Разанскай вобласці атакавалі а 3-й гадзіне ночы 20 ліпеня — у гэты час быў чуваць выбух. Пазней у раёне стаянкі самалётаў у Маскоўскім раёне вобласці выявілі варонку дыяметрам 10 см і глыбінёй 1,5 см, што можа быць наступствам выбуху.

«Паводле папярэдніх звестак, выбух мог быць зроблены з дапамогай квадракоптара, вырабленага саматужным спосабам», — піша Baza. Паводле яе звестак, пашкоджанняў і пацярпелых няма.

Іншыя крыніцы пра гэты інцыдэнт не паведамляюць.

Як вядома, у Разанскай вобласці размешчаны вайсковы аэрадром «Дзягілева», дзе дыслакуецца 43-ці цэнтр баявога прымянення і перанавучання лётнага складу.

Чытайце таксама:

Як цяпер выглядае палігон у Крыме, дзе другі дзень працягваецца дэтанацыя прыпасаў

УСУ пачалі выкарыстоўваць касетныя боепрыпасы — Washington Post

Мінабароны Украіны: Усе судны, якія кіруюцца ў расійскія парты ў Чорным моры, будуць разглядацца як ваенныя цэлі

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0