Вадзім Гігін. Фота: БелТА

Забойства Язафата Кунцэвіча адбылося 400 гадоў таму. Прызначаны Полацкім мітрапалітам, ён спрыяў пашырэнню ўніяцтва на тутэйшых землях у складзе Рэчы Паспалітай. Праваслаўныя вернікі вінавацілі яго ў гвалтоўных дзеяннях, пераследзе духавенства і нават «лацінізацыі» цэркваў, у якіх ён загадаў навесці парадак і пачысціць абразы.

Актыўнае супрацьстаянне паміж вернікамі дзвюх канфесій доўжылася паўтара года і дасягнула кульмінацыі 12 лістапада 1623 года. У той дзень раз'юшаныя жыхары Віцебска атачылі дом Язафата Кунцэвіча, і калі той выйшаў супакоіць натоўп, яму рассеклі галаву. Потым цела забітага, прывязаўшы да ног і шыі камяні, утапілі ў Дзвіне. Разрабаваўшы дом мітрапаліта і ўніяцкія храмы, найбольш актыўныя ўдзельнікі бунту ўцяклі з горада.

Адзінаверцы спачатку пахавалі мітрапаліта ў полацкім Сафійскім саборы, а пасля вывезлі далёка ў Рым, і цяпер мошчы святога Язафата захоўваюцца ў саборы Святога Пятра. У чэрвені 1867 года Папа Пій ІХ абвясціў Язафата Кунцэвіча святым.

Язафат Кунцэвіч. Ілюстрацыя: catholic.by

Язафат Кунцэвіч. Ілюстрацыя: catholic.by

На думку Вадзіма Гігіна, праваслаўныя вернікі адстойвалі свае рэлігійныя каштоўнасці. Ён перакананы, што ў XVI—XVII стагоддзях на землях сучаснай Беларусі праходзіла «гвалтоўная вэстэрнізацыя» і насаджэнне чужой еўрапейскай культуры. Паводле Гігіна, бунт праваслаўных вернікаў — гэта пратэст супраць уціску праваслаўя і жорсткасці Язафата Кунцэвіча, які ўвасабляў заходні ўплыў.

У гісторыкаў і па сёння няма адзінага меркавання наконт таго, ці сапраўды мітрапаліт Полацкі заахвочваў расправы над іншаверцамі. Яго называлі «душахватам», а гэта сведчыць хутчэй пра майстэрства пераканання, чым пра пашырэнне ўніяцтва гвалтоўнымі захадамі.

Гендырэктар Нацбібліятэкі заявіў, што гатовы прыкласці ўсе намаганні, каб дата 12 лістапада 1623 года не прайшла незаўважанай. Гэтыя ягоныя словы працытавала газета «Витьбичи».

Гісторыкі падкрэсліваюць, што ў якасці пакарання за расправу з Язафатам Кунцэвічам улады Рэчы Паспалітай пазбавілі горад Магдэбургскага права — права на гарадское самакіраванне, атрыманага 17 сакавіка 1597 года. Віцебская ратуша была разбураная і спаленая, з цэркваў знялі званы і адлілі з іх адзін вялікі — які званіў у памяць пра забітага мітрапаліта.

У жыцці горада, які доўга меў самастойнасць, здарыўся адкат у мінулае. Некалькі разоў звярталіся гараджане з просьбай пра аднаўленне Магдэбургскага права і паўторна атрымалі яго толькі 25 лістапада 1644 года. Так кароль Уладзіслаў IV Ваза адзначыў Віцебск за гераічную барацьбу з расійскімі агрэсарамі.

Чытайце таксама:

«Прапагандуюць польскі складнік нашай гісторыі». Лукашысты апалчыліся на парк «Сула»

Чамаданава адкрыла невядомы раней «мінскі перыяд» творчасці Шагала

Клас
3
Панылы сорам
22
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
21