Актывіста з Вілейкі неаднаразова пераследавалі за пікетаванне і выказванне сваёй грамадзянскай пазіцыі на працягу 2020 і 2021 года: затрымлівалі, штрафавалі, арыштоўвалі. 9 жніўня 2021 года яго зноў затрымалі і агулам асудзілі на 90 сутак адміністрацыйнага арышту, якія ён адбываў у невыносных умовах ізалятараў Вілейкі і Смалявічаў. Пасля адбывання арышту Андрэй на волю так і не выйшаў. 

У судзе Заводскага раёна Мінска 16 лютага 2022 года Андрэю Кудзіку прысудзілі 2 гады калоніі паводле ч. 1 арт. 342 КК. На судзе актывіст не прызнаў віну і адмовіўся ад дачы паказанняў. 

Чытайце таксама:

Былую палітзняволеную Кацярыну Якаўлеву адразу пасля вызвалення з калоніі дэпартавалі ў Расію

У Талачыне будуць судзіць «за абразу» былога старшыню райвыканкама

Супраць Уладзіслава Беладзеда з кафедральнага касцёла распачалі крымінальную справу

Клас
14
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
1