Калі апарат палічыць, што на вакзале зашмат раздражняльных фактараў, напрыклад, вельмі спякотна ці занадта вялікі тлум людзей, — атрымаць газіроўку можна бясплатна. Кампанія спадзяецца, што крэатыўная навінка дапаможа зменшыць колькасць негатыву, які адчуваюць пасажыры.
Вакзал Кінгс-Крос — адно з самых стрэсавых месцаў Вялікабрытаніі. Паводле даследавання брэнда Sprite, у сярэднім чалавек раздражняецца да 12 разоў на дзень, пакуль знаходзіцца на вакзале. А прадстаўнікі маладзейшага пакалення адчуваюць раздражненне нават часцей — да 18 разоў.
Чытайце таксама:
«Нібы ў казку патрапіла». Беларуску ўразіў незвычайны «вязаны раён», на які яна натрапіла ў Варшаве