Ілюстрацыйны здымак

Ілюстрацыйны здымак

Падаць дакументы ў большасць ВНУ на бюджэт і платнае аддзяленне можна з 17 да 25 ліпеня, паведамляе БЕЛТА.

На два дні даўжэй будуць прымаць дакументы на вочнай (дзённай) форме па напрамках адукацыі «сельская гаспадарка», «ветэрынарыя», «рыбная гаспадарка» і «ахова працы» (за кошт бюджэтных сродкаў і на платнай аснове) і па ўсіх спецыяльнасцях у Ваеннай акадэміі Беларусі і Інстытуце пагранічнай службы, а таксама на ваенных факультэтах і ваенным інстытуце без права юрыдычнай асобы ва ўстановах вышэйшай адукацыі за кошт бюджэтных сродкаў.

У тых, хто паступае на завочную форму атрымання адукацыі ў ВНУ сельскагаспадарчага профілю за кошт бюджэтных сродкаў і на платнай аснове, прымуць дакументы з 15 лістапада да 5 снежня.

Тыя, хто будзе паступаць у ВНУ на платную форму, без здачы ўступных іспытаў, павінны прадаставіць дакументы з 17 ліпеня да 3 жніўня (Акадэмія МУС, Магілёўскі інстытут МУС, Універсітэт грамадзянскай абароны МНС), з 17 ліпеня да 10 жніўня (вочная (дзённая) форма атрымання адукацыі па сельскагаспадарчых спецыяльнасцях), з 15 лістапада да 5 снежня (завочная форма ў ВНУ сельгаспрофілю), а таксама з 17 ліпеня да 9 жніўня (іншыя ўстановы вышэйшай адукацыі).

Акрамя таго, з 17 да 19 ліпеня падаць дакументы павінны выпускнікі профільных класаў педагагічнай накіраванасці, якія паступаюць на педспецыяльнасці, і спартыўна-педагагічнай накіраванасці, якія паступаюць на групу спецыяльнасцей «фізічная культура і спорт» і «падрыхтоўка педагогаў у галіне фізічнай культуры».

Таксама гэта датычыцца тых, хто паступае на спецыяльнасці профіляў адукацыі «тэхніка і тэхналогіі» і «прыродазнаўчыя навукі» пасля навучання ў Нацыянальным дзіцячым тэхнапарку.

Уступныя іспыты пройдуць з 26 да 28 ліпеня ва Універсітэце грамадзянскай абароны МНС, з 28 да 29 ліпеня — на ваенным факультэце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, з 26 ліпеня да 2 жніўня — у іншых установах вышэйшай адукацыі.

Адбудуцца ўступныя іспыты таксама ў вочнай (дзённай) форме атрымання адукацыі па сельскагаспадарчых спецыяльнасцях з 28 ліпеня па 2 жніўня і ў завочнай форме атрымання адукацыі ў ВНУ сельскагаспадарчага профілю з 6 да 15 снежня.

Да 30 ліпеня пройдзе залічэнне бюджэтнікаў у Ваеннай акадэміі, Інстытуце пагранічнай службы, Універсітэце грамадзянскай абароны МНС, на ваенных факультэтах ВНУ, да 4 жніўня — у іншых дзяржаўных установах вышэйшай адукацыі (акрамя завочнай формы атрымання адукацыі ў ВНУ сельгаспрофілю). Апошнімі — да 20 снежня — залічаць бюджэтнікаў завочнай формы атрымання адукацыі ў ВНУ сельскагаспадарчага профілю.

На платнае аддзяленне абітурыентаў залічаць да 11 жніўня ў ВНУ (акрамя завочнай формы атрымання адукацыі па сельгаспрофілі), да 20 снежня — у завочнай форме атрымання адукацыі ў ВНУ сельскагаспадарчага профілю.

Усяго ва ўстановы вышэйшай адукацыі ў гэтым годзе плануецца прыняць 52,2 тыс. абітурыентаў, з іх на навучанне за кошт сродкаў бюджэту — 28,4 тыс. чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0