Лэдзі Гага. Фота: інстаграм спявачкі

Лэдзі Гага. Фота: інстаграм спявачкі

Джэніфер Макбрайд падала іск супраць Лэдзі Гагі за тое, што спявачка не заплаціла ёй абяцанае ўзнагароджанне памерам 500 тысяч даляраў за вяртанне сабак. Пазней, аднак, высветлілася, што Макбрайд сама была ўдзельніцай выкрадання сабак.

Пра гэту гісторыю 10 ліпеня напісаў папулярны таблоід TMZ.

Сама гісторыя такая: яшчэ ў лютым 2021 года невядомыя выкралі ў Лэдзі Гагі двух французскіх бульдогаў. Зламыснікі стрэлілі ў Раяна Фішэра, памочніка спявачкі, які выгульваў яе гадаванцаў у Лос-Анджэлесе, а затым забралі сабак. Пасля гэтага Лэдзі Гага прапанавала 500 тысяч даляраў таму, хто дапаможа ёй вярнуць улюбёнцаў. Праз некалькі дзён сабак сапраўды вярнулі.

«Пры гэтым вярнула іх менавіта адна са зламысніц — Джэніфер Макбрайд — у надзеі атрымаць велізарную ўзнагароду ад спявачкі, аднак Гага з-за падазрэнняў не выплаціла ёй грошай, праз што сутыкнулася з судовым іскам ад раз'юшанай жанчыны.

Нядаўна паліцыя здолела даказаць дачыненне Макбрайд і яе сябра Джэймса Ховарда да крадзяжу сабак і спробе забойства чалавека, таму суд цалкам стаў на бок Лэдзі Гагі», — распавёў таблоід TMZ.

У выніку Джэймс Ховард за ўсе злачынствы атрымаў 21 год турмы. Джэніфер Макбрайд была прызнаная ўсяго толькі саўдзельніцай Ховарда «без фактычнага ўчынення злачынства», таму суд даў ёй два гады ўмоўнага тэрміну. Жанчына цалкам прызнала віну.

Чытайце таксама:

У твітары пярэпалах: латвійскі блогер зрабіў вазэктамію

Макс Корж і Лэдзі Гага. У Беларусі значна пашырылі «чорны спіс» музыкаў

Цукерберг рыхтуецца да бою з Маскам. Ён правёў трэніроўку з чэмпіёнамі UFC 

Клас
3
Панылы сорам
5
Ха-ха
8
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?