На сайце канфіскаванай нерухомай маёмасці выстаўлены на продаж адміністрацыйны будынак па вуліцы Жаркоўскага, 22а ў Гомелі. Пачатковая цана аўкцыёну за пяціпавярховы будынак агульнай плошчай 2792,2 кв. м складае 3 580 200 рублёў.

Вестыбюль з летапісам гісторыі ААТ «Гомельпрамбуд». Фота: konfiskat.by

Вестыбюль з летапісам гісторыі ААТ «Гомельпрамбуд». Фота: konfiskat.by

Капітальны будынак належыць ААТ «Гомельпрамбуд», тут размяшчалася заводаўпраўленне арганізацыі. Будынак быў пабудаваны ў 1986 годзе, апошняя рэканструкцыя праводзілася ўсяго год таму. У апошні час памяшканні, размешчаныя ў будынку, прапаноўваліся ў арэнду пад офісы.

У памяшканнях яшчэ свежыя сляды працоўных будняў работнікаў ААТ «Гомельпрамбуд». Фота: konfiskat.by

У памяшканнях яшчэ свежыя сляды працоўных будняў работнікаў ААТ «Гомельпрамбуд». Фота: konfiskat.by

Маёмасць была канфіскаваная за невыкананне прадпрыемствам падатковых абавязацельстваў. ААТ «Гомельпрамбуд» нязменна знаходзіцца ў спісе даўжнікоў перад падатковымі органамі з чэрвеня 2018 года.

Пералік заслуг калектыву ААТ «Гомельпрамбуд». Фота: konfiskat.by

Пералік заслуг калектыву ААТ «Гомельпрамбуд». Фота: konfiskat.by

ААТ «Гомельпрамбуд» — правапераемнік найстарэйшага будаўнічага трэста Гомельскай вобласці, утворанага яшчэ ў 1938 годзе. У 1968 годзе прадпрыемства было ўзнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, якое да гэтага часу фігуруе ў поўнай назве арганізацыі. Акрамя «Гомельпрамбуда», у Гомелі такога звання ўдастойваўся толькі «Гомсельмаш».

Для пералічэння заслуг ААТ «Гомельпрамбуд» спатрэбілася цэлая кніга. Фота: konfiskat.by

Для пералічэння заслуг ААТ «Гомельпрамбуд» спатрэбілася цэлая кніга. Фота: konfiskat.by

Такія буйныя будаўнічыя арганізацыі Гомеля, як Гомельскі ДБК, будаўнічыя трэсты №14 і №27, у свой час таксама зарадзіліся ў нетрах гэтай арганізацыі і пасля былі вылучаныя ў самастойныя гаспадарчыя суб'екты. Як і «Гомельпрамбуд», будаўнічыя трэсты сёння таксама распрадаюць сваю маёмасць.

Чытайце таксама:

«Гомсельмаш» стаў прадпрыемствам ваенна-прамысловага комплексу: у яго склад увайшоў «абаронны» завод

Украіна ўвяла санкцыі супраць 16 беларускіх прадпрыемстваў і адной прафсаюзнай ячэйкі

Гомельскі хімзавод з-за вайны страціў 95 працэнтаў экспарту

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
1