Цяперашнія ліміты — да 1000 еўра і да 31 кілаграма — увялі на ўзроўні ЕАЭС у красавіку 2022 года і двойчы працягвалі. Да гэтага ў Беларусі дзейнічалі абмежаванні на ўзроўні 500 еўра і 25 кілаграмаў.

Калі перавысіць ліміты, то трэба будзе заплаціць 30% ад кошту, але не менш як чатыры еўра за адзін кілаграм перавышэння.

Што тычыцца правозу цыгарэт, то як і цяпер, так і ў красавіку ліміт — 200 цыгарэт, або 50 цыгар (цыгарыл), або 250 грамаў тытуню (або гэтыя тавары ў асартыменце агульнай вагой не больш за 250 грамаў на аднаго паўналетняга).

Абмежаванні па алкаголі — тры літры на аднаго паўналетняга.

Калі ляцець самалётам, тады бяспошлінныя ліміты на ўвоз тавараў з-за мяжы складаюць 10 000 еўра і 50 кілаграмаў.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
6