Бясплатны «разумны» 55-цалевы тэлевізар з бясконцай рэкламай ад кампаніі Telly. Фота: Telly

Бясплатны «разумны» 55-цалевы тэлевізар з бясконцай рэкламай ад кампаніі Telly. Фота: Telly

Рэклама не замінае прагляду тэлеперадач і іншага кантэнту, бо для яе прадугледжаны дадатковы, убудаваны ніжні экран. Менавіта паказ бясконцай рэкламы ў сукупнасці са згодай карыстальнікаў даваць вялізны масіў канфідэнцыйных даных для рэкламадаўцаў будзе цалкам акупляць кошт тэлевізара.

Усяго плануецца паставіць тэлевізары 500 тысячам кліентаў да канца 2023 года, а далей колькасць такіх прылад будзе складаць «мільёны».

«Нягледзячы на ​​бясконцую рэкламу, якую немагчыма адключыць, у нашым спісе чакання ўжо зарэгістраваліся 500 тысяч кліентаў, у наступным годзе мы плануем паставіць ужо мільёны тэлевізараў. Мала таго, што гэта самы разумны тэлевізар з калі-небудзь створаных, дык гэта яшчэ і беспрэцэдэнтны эксперымент па масавым аналізе эфектыўнасці рэкламы і пераваг карыстальнікаў. І ўсё гэта бясплатна», — заявіў генеральны дырэктар і заснавальнік Telly Ілья Позін.

Ён дадаў, што яго «разбуральная» бізнэс-мадэль зробіць рэвалюцыю ў тэлевізійнай галіне, а сама прылада ўжо інтэграваная з многімі стрымінгавымі сэрвісамі фільмаў, музыкі і гэтак далей. 

На думку Позіна, любыя тэлевізары ў будучыні павінны быць цалкам бясплатнымі, а плаціць трэба толькі за кантэнт.

Чытайце таксама:

У мінскім кафэ з’явіўся першы робат-афіцыянт. Але чалавеку ён саступае

У ЗША прыбіральнік выпадкова знішчыў 25 гадоў навуковай працы. Яму пагражае велізарны штраф

У Японіі амаль стварылі лекі, якія дазваляюць адрошчваць адсутныя зубы

Клас
7
Панылы сорам
19
Ха-ха
5
Ого
16
Сумна
1
Абуральна
9

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?