Фота: unsplash.com

Фота: unsplash.com

(Імя медыка не прыводзіцца з меркаванняў бяспекі.)

Алкаголь і трэніроўкі — сумяшчаць цi не?

Этанол, які ўтрымліваецца ў алкаголі, ёсць моцным таксінам. Калі ён трапляе ў арганізм, усе ўнутраныя сістэмы пачынаюць працаваць на тое, каб нейтралізаваць «атруту» і хутчэй яе вывесці. Каб разумець, што адбываецца з вамі падчас кактэйльнай вечарынкі, трэба ведаць тры этапы, як адбываецца ап'яненне і далейшае ачышчэнне.

Першы этап. Алкаголь трапляе ў кроў, усмоктваючыся праз сценкі страўніка і дванаццаціперснай кішкі. Хуткае ап'яненне «на галодны страўнік» тлумачыцца гэтым прынцыпам усмоктвання — з'едзеная ежа замінае кантакту алкаголю са сценкамі страўніка і тонкай кішкі, але, калі вы забыліся паесці, гэтага бар'ера ў вас няма і спірт усмоктваецца практычна імгненна.

Другі этап. Чалавек пачынае адчуваць ап’яненне праз 15—30 хвілін пасля ўжывання спіртнога, калі алкаголь трапляе ў кроў. На стадыі транспарціроўкі кровазвароту патрэбна толькі 90 секундаў, каб зрабіць поўны круг і данесці этанол да ўсіх сістэм арганізма.

Трэці этап. Печань пачынае выпрацоўваць ферменты, якія расшчапляюць спірт, і запускаецца працэс дэтаксікацыі. Сярэдняя хуткасць, з якой тое, што выпілі, выводзіцца з арганізма, складае 0,10—0,16 праміле за гадзіну, але дакладны час залежыць не толькі ад колькасці спірту ў крыві, але і ад асаблівасцяў працы арганізма ў цэлым.

Фота: unsplash.com

Фота: unsplash.com

Паскорыць працэс дэтаксікацыі немагчыма. Праз пот, мачу і дыханне выходзіць толькі каля 10% алкаголю. Кава і халодны душ могуць даць пачуццё бадзёрасці, аднак не выведуць этанолу. Так, даросламу чалавеку сярэдняй камплекцыі спатрэбіцца сем гадзін, каб поўнасцю ачысціць свой арганізм ад трох кактэйляў з 5% алкаголю ў саставе.

Арганізм спрабуе даць рады наступствам атручвання, і дадатковая фізічная нагрузка можа яго перагрузіць. Таму паміж умеранай выпіўкай і трэніроўкай павінна прайсці не менш за чатыры гадзіны, а лепш наогул адкласці заняткі на 25 гадзін.

Як захаваць здароўе, калі выпіў перад трэніроўкай

Алкаголь дзейнічае як мачагоннае, i яго ўжыванне можа прывесцi да дэгідратацыі. Змяншэнне вадкасці ў кровазвароце ўплывае на частату сардэчных скарачэнняў, таму на кожную порцыю алкаголю варта выпіваць адну шклянку вады — яна абароніць ад абязводжвання. Пачуццё смагі на трэніроўцы таксама лепш спаталяць чыстай вадой пакаёвай тэмпературы. 

Фота: unsplash.com

Фота: unsplash.com

Каб не нашкодзіць сардэчна-сасудзістай сістэме, ідэальная трэніроўка пасля вечарынкі павінна быць нізкаінтэнсіўнай — на пульсе 60—70% ад формулы «220 мінус узрост». Так, частата сардэчных скарачэнняў для пасляалкагольнай трэніроўкі чалавека 30-ці гадоў павінна скласці 114—133 удары за хвіліну.

Хоць алкаголь змяшчае вялікую колькасць калорый, выкарыстаць іх для выпрацоўкі энергіі не атрымаецца. Трэба сачыць за рацыёнам і не забываць есцi як падчас ужывання спіртнога, так і пасля трэніроўкі.

Акрамя таго, алкаголь ускладняе засваяльнасць карысных рэчываў з ежы. Каб падтрымліваць дастатковы ўзровень энергіі, забяспечце сябе ежай, багатай на вугляводы, бялкі і тлушчы. Рэкамендуецца паесці праз 30—45 хвілін пасля заняткаў спортам і не забыцца пра шклянку вады.

Важна памятаць, што алкаголь — гэта дэпрэсант, ён можа ўплываць на працу мноства сiстэм. Звычайна пасля ўжывання спіртнога змяншаецца цягавітасць, сіла і хуткасць рэакцыі, што можа прывесці да траўмаў падчас заняткаў спортам. Таму, вырашаючы пайсці ў залу пасля бурнай ночы, неабходна прыслухацца да свайго арганізма ці застацца дома, каб папоўніць свае сілы і не нашкодзіць здароўю.

Чытайце таксама:

Вось што трэба ведаць пра фізічную актыўнасць, калі ваша мэта — пахудзець

Як скласці летні рацыён? Разбіраем міфы і правілы

Лета, спёка. Як не падхапіць кішэчную інфекцыю?

Клас
4
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?