Ангеліна Лашко

Ангеліна Лашко

Выпускніца гімназіі №1 Ліды Ангеліна Лашко атрымала 100 балаў на цэнтралізаваным тэставанні па гісторыі Беларусі. Акрамя таго, у абітурыенткі 100 балаў па выніках цэнтралізаваных экзаменаў па грамадазнаўстве і рускай мове. Сярэдні бал атэстата ў яе — 10. Таксама Ангеліна пераможца ўніверсітэцкіх алімпіяд ГрДУ імя Янкі Купалы па гісторыі Беларусі і рускай мове і літаратуры.

У планах дзяўчыны — паступленне на факультэт журналістыкі БДУ.

Ксенія Сабаткоўская

Ксенія Сабаткоўская

Яшчэ адзін максімальны вынік уступнай кампаніі 2023 года — у выпускніцы той жа лідскай гімназіі №1 Ксеніі Сабаткоўскай. Ксенія скончыла гімназію з залатым медалём, сярэдні бал атэстата — 10. Па выніках цэнтралізаваных экзаменаў у абітурыенткі 100 балаў па грамадазнаўстве і рускай мове. Яшчэ 100 балаў Ксенія атрымала, заваяваўшы дыплом 1 ступені (абсалютны) на заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды па англійскай мове.

Сваю будучую прафесію Ксенія плануе звязаць з замежнымі мовамі і стаць студэнткай Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Раней стала вядома, што максімальныя 400 балаў на тэставанні набралі Марк Мацкевіч з Наваполацка, Паліна Дычак з Ліды, Вольга Друшчыц з Жабінкаўскага раёна, Мілена Васько з Мазыра, Дзяніс Кагукін з Полацка, Раман Кандраценя з Ганцавіч і Аліна Хартнік з Клімавіч.

Чытайце таксама:

«Паступленне ў Расію з аднакласнікамі абмяркоўвалі толькі да вайны». Беларускія выпускнікі — пра будучыню, сістэму вышэйшай адукацыі і рэпрэсіі ва ўніверсітэтах

«Можаце не ўступаць, але навошта бацькам марнаваць грошы на арэнду кватэры?» У МДЛУ палохаюць, што без членства ў прафсаюзе і БРСМ не заселяць у інтэрнат

«Дачка марыла стаць настаўнікам гісторыі, а сёння марыць з'ехаць з краіны». Бацькі беларускіх школьнікаў расказалі, якія планы цяпер у іхніх дзяцей

Клас
12
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2